Змітрок Астапенка

(Пасля перасылкі з З. Астапенка)

Змітрок Астапенка, поўнае імя Дзмітрый Емяльянавіч Астапенка (10 (23) лістапада 1910, в. Сяргееўка Клімавіцкага павета, цяпер Шумяцкі раён, Смаленская вобласць[1][2] — кастрычнік 1944, Карпаты, Славакія; Псеўданімы: З. Лірнік; К. КачкінЮ. Таўбіным); Клім Качкін (з Ю. Таўбіным); МсціслаўцыА. Куляшовым і Ю. Таўбіным)) — беларускі паэт, перакладчык[3].

Змітрок Астапенка
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Дзмітрый Емяльянавіч Астапенка
Дата нараджэння 10 (23) лістапада 1910
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. кастрычнік 1944 (33 гады)
Месца смерці Татры, Славакія (?)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік-фантаст
Гады творчасці 1926—1932
Мова твораў беларуская
Дэбют 1926
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

правіць
 
Міхась Багун, Змітрок Астапенка, Юлій Таўбін (Менск, 1930)

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, у 1930 годзе перавёўся ў Мінскі Белпедтэхнікум. Восенню 1931 года разам з С. Астрэйкам, У. Дудзіцкім, Л. Калюгам, С. Русаковічам, У. Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума з «воўчым білетам» як «нацдэм». У 1931 годзе паступіў у БДУ. Атрымаў вышэйшую або няскончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў.

 
Злева направа: Васіль Каваль, Сяргей Дарожны, Змітрок Астапенка, Юлій Таўбін. 1930—1935

Арыштаваны 16 сакавіка 1933 у Мінску па адрасе: Праязны завулак, д. 8, кв. 5 па справе «Беларускай народнай грамады». Асу­джаны 10 жніўня 1933 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Пакаранне адбываў у Марыін­ску Кемераўскай вобласці, але знаходзіўся не ў ­лагеры, а на пасяленні (некаторы час разам з М. Лужаніным). Пасля вызвалення ў чэрвені 1935 жыў у Маскве па адрасе: Смаленскі бульваp, д. 15, п. 48, працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школе № 252 Дзяржын­скага раёна.

Паўторна арыштаваны 5 снежня 1936. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 пазасудовым органам НКУС за «антысавецкую дзейнасць» да 8 гадоў ППК.

Вызвалены магчыма ў 1942. У час Другой сусветнай вайны ў складзе групы выведнікаў ён быў перакінуты ў Чэхаславакію, дзе, паводле афіцыйнай версіі, загінуў[1]. Аднак як сведчаць некаторыя дакументы (асабовая справа А. № 9935-с), у 1949 ён быў асу­джаны да высылкі (верагодна, у Краснаярскі край). У тым, што паэт не загінуў, быў упэўнены (па словах крытыка А. Марціновіча) і яго былы аднакурснік яшчэ па Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме, калега і сябра Змітрака Астапенкі паэт А. Куляшоў, які сведчыў, што ўжо пасля вайны «знаёмы твар [Зм. Астапенкі] неяк прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы. Па першай справе рэабі­літаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956, па другой — прэзідыўмам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовыя справы З. Астапенкі № 14618 і № 9935-с з фотаздымкамі захоў­ваюцца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць

правіць
 
«На ўсход сонца». 1931

Дэбютаваў вершамі ў 1926[3]. Аўтар зборнікаў паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжка-малюнак для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку не выйшаў, захаваліся толькі гранкі. Пісаў апавяданні. Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры, аўтар навукова-фантастычнага рамана «Вызваленне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).

Пераклаў раманы М. Горкага «Маці»[3] (1932), Л. Первамайскага  (руск.) «Ваколіцы» (1931, разам з М. Багуном), аповесці П. Голубева «Завіруха» (1930), М. Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія

правіць
  • Выбранае. Мн., 1957;
  • Вершы і паэмы. Мн., 1968.
  • Змітрок Астапенка. Пад шум дажджу: вершы, паэмы, лісты. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1991. — 278 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-340-00533-Х.

Зноскі

  1. а б Імёны Свабоды: Зьмітрок Астапенка 27.11.1910, в. Сяргееўка (цяпер Шумяцкі раён) Смаленшчына — кастрычнік 1944 (?), Славаччына (?)
  2. Паводле іншых звестак нар. 14(27).11.1910 у в. Сяргееўка Рослаўльскага павета Смаленскай губерні
  3. а б в Астапенко Змитрок // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 33. — 737 с..

Літаратура

правіць