Юлій Таўбін
Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.
Юлій Таўбін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 (15) верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1937 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.
Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1]), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.
Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. (паводле звестак дачкі паэта Аркадзя Куляшова Валянціны, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Прыгавораны 10 жніўня 1933 года да 2 гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4 лістапада 1936 года паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29 кастрычніка 1937 года выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29 жніўня 1956 года.
У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1]. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2]. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3].
Бібліяграфія
правіць- Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931;
- Тры паэмы. Мн., 1931;
- Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932;
- Таўрыда: Паэма. Мн., 1932;
- Выбраныя вершы. Мн., 1957;
- Вершы. Мн., 1969.
- Выбранае. Мн., 2017.
-
«Агні». 1930
-
«Каб жыць, сьпяваць і не старэць». 1931
-
«Нудная гісторыя». 1931
-
«Таўрыда». 1932
Зноскі
Літаратура
правіць- Та́ўбін Юлі (Юдаль Абрамавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 249. — 703 с. — 10 000 экз.
- Таўбін Юлій // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6. — С. 78.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Бечык В. Голас маладосці // ЛіМ. 1973. 8 сак.;
- Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй: Успаміны // Дзень паэзіі-73. Мн., 1973;
- Азгур З. Пад небам і пад дахам майстэрні: [Успаміны] // Полымя. 1974, № 2;
- Бярозкін Р. Пра Юлія Таўбіна // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974;
- Маракоў Л. Ліст з таго свету // Голас Радзімы. 1999. 26 жн.
Спасылкі
правіцьЮлій Таўбін у Вікікрыніцах | |
Юлій Таўбін на Вікісховішчы |