Астрагожск
Астрагожск (руск.: Острогожск) — горад (з 1765 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Астрагожскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 32,3 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1652 годзе як астрог на паўднёвых межах Расіі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны за 110 км на поўдзень ад Варонежа на рацэ Ціхая Сосна (прыток Дона). За 3 км ад горада — чыгуначная станцыя Астрагожск (на лініі Ліскі — Валуйкі).
Заводы: аўтарамонтны, цагельня, сталярных вырабаў, аліфаварачны, кансервавы, вінны, масласыраробчы, гарбарня, філіял ПА «Працаўніца» (лёгкая прамысловасць), крэйдавапняковы камбінат (пас. Капанішча), завод па вытворчасці соладу.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Васіль Уладзіміравіч Дзякаў (1897—1946) — савецкі партыйны дзеяч
- Іван Мікалаевіч Крамской (1837—1887) — рускі мастак
- Юлій Таўбін (1911—1937) — беларускі паэт, перакладчык.