Узвышша (часопіс)

часопіс

«Узвышша» — літаратурна-мастацкі часопіс («часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі») у 1927—1931 гадах, створаны сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.

«Узвышша»
Тып часопіс
Выдавец Узвышша і Белдзяржвыдавецтва
Краіна
Заснавана 1927
Спыненне публікацый 1931
Тэматыка літаратурны часопіс
Мова беларуская
Галоўны офіс Мінск
Лагатып Вікікрыніц «Узвышша» у Вікікрыніцах

Лічыцца адным з самых адметных і значных літаратурна-мастацкіх выданняў у гісторыі новай беларускай літаратуры. З 1927 па 1930 год выдаваўся літаратурнай суполкай «Узвышша», а ў 1931 годзе — Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у Менску. Усяго было выдадзена 44 нумары часопіса ў 39 кнігах[1].

На старонках часопіса друкавалі свае творы, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва, Адам Бабарэка, Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Сяргей Дарожны, Максім Лужанін, Язэп Пушча, Тодар Кляшторны, Лукаш Калюга, Андрэй Мрый і інш. Шматлікія з прадстаўленых у часопісе твораў сталі нацыянальнай класікай (раман «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, аповесці «Лявон Бушмар» К. Чорнага, «Ні госць ні гаспадар» Л. Калюгі, паэма «Кругі» У. Дубоўкі і інш.).

Не меншую цікавасць і значнасць уяўляюць змешчаныя ў выданні літаратуразнаўчыя, крытычныя і моўныя артыкулы, у якіх уздымаліся пытанні і шукаліся спосабы развязання разнастайных праблем (мастацкія канцэпцыі, герой, тэма, форма і інш.), звязаных з вызначэннем напрамкаў развіцця беларускай літаратуры, а таксама распрацоўкай, кадыфікацыяй і нармаваннем беларускай літаратурнай мовы.

Зноскі

  1. Літаратурнае аб'яднанне Узвышша: "Узвышша"(недаступная спасылка). ПрайдзіСвет. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 15 лістапада 2011.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 658. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 347. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Пра час «Узвышша» : матэрыялы навуковых канферэнцый, Узвышаўскіх чытанняў (Мінск, 1999–2002) / Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, БелНДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. — Мінск, 2002. — С. 77.

Спасылкі

правіць