Пагром у Брэсце
Пагром у Брэсце — антысеміцкае выступленне, якое адбылося 13 мая 1937 года ў горадзе Брэст, які на той час належаў Польскай Рэспубліцы.[1] Асноўнымі жыхарамі горада ў той час былі яўрэі і палякі. У выніку пагрому 54 чалавекі (50 яўрэяў і 4 палякі) атрымалі раненні.
Прычына пагрому — канфлікт паміж супрацоўнікам паліцыі Стафанам Кендсзіёрам і васямнаццацігадовым гандляром мяса Вэвэлем Шчарбоўскім на Малым рынку. Гэты канфлікт павінны разглядацца на фоне таго, што шхіта часта выкарыстоўвалася ў якасці падставы для дзеянняў супраць яўрэяў. Шчарбоўскі напаў на паліцэйскага, які зрабіў заўвагу, што гандаль такім таварам з’яўляецца незаконным. Кендзіёра памёр ад атрыманых траўмаў у гэты ж дзень.
З-за бяздзейнасці ўлады падчас пагрому пры Міністэрстве ўнутраных спраў была створана камісія па расследванні. Судовы працэс па справе адбыўся 15 чэрвеня 1937 гады. Вэвэль Шчарбоўскі быў прысуджаны да смяротнага пакарання, удзельнікі пагрому былі прысуджаны да некалькіх месяцаў пазбаўлення волі.
Зноскі
- ↑ Zajścia antyżydowskie w Brześciu nad Bugiem 13 maja 1937 roku . Podlaska Biblioteka Cyfrowa. Праверана 19 красавіка 2017. (польск.)
Літаратура
правіць- Joanna Michlic-Coren: Anti-Jewish Violence in Poland 1918—1939 and 1945—1947. In: Polin. Studies in Polish Jewry 12 (2000), S. 34-61.
- Wojciech Śleszyński: Zajścia antyżydowskie w Brześciu nad Bugiem 13 V 1937 r. Białystok 2004 (Dokumenty do dziejów kresów północno-wschodnich II Rzeczypospolitej). ISBN 83-88097-56-3