Тэадор Русо (фр. Théodore Rousseau; 15 красавіка 1812, Парыж — 22 снежня 1867, Барбізон) — французскі мастак-пейзажыст, заснавальнік барбізонскай школы, якая аб’яднала першых мастакоў, якія выкарыстоўвалі ў творчасці пленэр. Брат менш вядомага мастака Філіпа Русо. Творчасць Тэадора Русо адносяць да рэалізму.

Тэадор Русо
фр.: Théodore Rousseau
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні фр.: Étienne Pierre Théodore Rousseau
Дата нараджэння 15 красавіка 1812(1812-04-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1867(1867-12-22)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, рысавальнік
Мастацкі кірунак Barbizon school[d]
Уплыў на Célestin Leroux[d]
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Першыя ўрокі жывапісу Тэадор Русо атрымаў у свайго стрыечнага брата-мастака. У пятнаццаць гадоў яго ўзяў у навучанне на два гады мастак-пейзажыст Жан Шарль Жазеф Рэмон. Т. Русо падарожнічаў па Аверні і Нармандыі, што знайшло адлюстраванне ў яго творчасці.

У 1831 годзе дзевятнаццацігадовы Русо падаў заяўку на ўдзел у Парыжскім салоне. Яго пейзаж дзікай прыроды Аверні атрымаў прызнанне дзякуючы жывой тэхніцы пісьма. Наступныя чатыры Парыжскія салоны былі для Тэадора Русо няўдалымі, і ён не ўдзельнічаў у публічных выставах да 1849 года.

Русо ўвёў паняцце «інтымнага пейзажа», матывы для якога падаваў у асноўным лес Фантэнбло. У 1832—33 гг. ён упершыню выйшаў на пленэр. Зіму 1836—1837 гадоў Русо правёў разам з мастакамі Нарсісам Дыясам і Аліньі ў Барбізоне. Прырода Барбізона зрабіла на яго такое вялікае ўражанне, што Русо пачаў прыязджаць туды кожны год, а з 1848 г. канчаткова перасяліўся туды са сваёй жонкай.

З часам вакол Русо ўтварылася кола яго калег-мастакоў, якія пісалі прыроду на прыродзе — Каба, Дабіньі і Дзюпрэ. Так паступова ўзнікла барбізонская школа.

Тэадор Русо памёр у 1867 годзе ва ўзросце 55 гадоў ад разрыву сэрца.

Зноскі

  1. а б Théodore (1812-1867) Rousseau
  2. а б Théodore or Étienne Pierre Théodore Rousseau // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Руссо Теодор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.