Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан
Жан-Батыст Жорж Мары Жэнеўеў Марселен Бары дэ Сен-Венсан (фр.: Jean-Baptiste George Marie Geneviève Marcellin Bory de Saint-Vincent; 6 ліпеня 1778 — 22 снежня 1846) — французскі батанік, прыродазнаўца, вулканолаг.
Жан-Батыст Бары дэ Сен-Венсан | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1778[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1846[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, палітык, батанік, журналіст, ваенны, географ, энтамолаг, мастак-ілюстратар навуковых прац |
Навуковая сфера | батаніка |
Член у | |
Узнагароды |
Gold medal of the Royal proof of gratitude[d] (11 верасня 1836) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Bory».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Біяграфія
правіцьУ 1791—1793 гадах вывучаў медыцыну і хірургію. У 1798 годзе ўладкаваўся ў якасці натураліста ў экспедыцыю капітана Нікаля Бадэна ў Аўстралію, але па дарозе — на Маўрыкіі — адстаў ад яго і да 1802 года наведаў і даследаваў найблізкія да Афрыкі астравы, як у Атлантыцы так і Індыйскім акіяне, у тым ліку Рэюньён. Вынікі гэтага падарожжа ён выклаў у «Essai sur les îles fortunées et l’antique Atlantide, ou précis de l’histoire générale de l’archipel des Canaries» (Парыж, 1803) і «Voyage dans les quatres principales îles des mers d’Afrique» , Ténériffe, Maurice, Bourbon et Sainte-Hélène" (3 тамы, Парыж, 1804).
Пасля свайго вяртання капітан драгунаў французскай арміі Бары прымаў удзел у бітвах пры Ульме і Аўстэрліцы, у 1808 годзе адправіўся ў Іспанію, дзе служыў у генеральным штабе маршала Сульта. Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
Пасля вяртання Напалеона ў 1815 годзе Бары служыў у чыне палкоўніка, а з прычыны гэтага па дэкрэце аб амністыі павінен быў на 6 гадоў выдаліцца з Францыі. І з 31 студзеня 1816 года пражываў у Ахене, а затым у Бруселі, дзе выдаваў разам з Ван Монсам «Annales de sciences physiques» (8 тамоў, 1819—1821).
Тады ж напісаны ім «Voyage souterrain» (Парыж, 1821), пасля наведвання каменяломняў каля Маастрыхта. Вярнуўшыся ў Францыю ў 1820 годзе, Бары пісаў шмат у ліберальных часопісах, а ў 1829 годзе пастаўлены на чале экспедыцыі ў Марэю і на Кікладскія астравы. Справаздача ператварылася ў сачыненне «Expédition scientifique de Morée» (Парыж і Страсбург, 1832, з атласам), у якім аддзел батанікі апрацаваны Бары.
У 1832 годзе браў удзел у стварэнні Французскага энтамалагічнага таварыства.
Затым выдаў яшчэ разам з Л. А. Шабардам «Nouvelle flore du Péloponnèse et des Cycklades».
У 1830 годзе абраны членам Французскай Акадэміі навук пасля смерці Ламарка.
Агульная ўвага звярнула на Бары таксама яго сачыненне «L’homme, essai zoologique sur le genre humain» (2 тамы, 2-е выданне, Парыж, 1827).
Акрамя таго, удзельнічаў у шматлікіх навуковых часопісах, рэдагаваў «Dictionnaire classique de l’histoire naturelle» (у 17 тамах; 1822—1831, сумесна з Жафруа Сент-Ілерам) і ў 1839 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва вучонай камісіяй, пасланай урадам у Алжыр.
Зноскі
- ↑ а б Geneviève, Jean-Baptiste, Marcellin Bory De Saint-Vincent // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jean Baptiste Bory De Saint-Vincent // GeneaStar
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 11 лістапада 2023.