Маастрыхт (нідэрл.: Maastricht, лімб.: Mestreech) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрландаў, сталіца правінцыі Лімбург. Насельніцтва 120,2 тыс. чалавек (2006).

Горад
Маастрыхт
нідэрл.: Maastricht
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Бургамістр
Герд Лерс
Плошча
59 км²
Вышыня цэнтра
49 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
120 200 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 43
Паштовыя індэксы
62xx
Аўтамабільны код
M
Афіцыйны сайт
Маастрыхт на карце Нідэрландаў
Маастрыхт (Нідэрланды)
Маастрыхт

Геаграфія правіць

Плошча тэрыторыі 59 км², плошча вады — каля 3 км². Горад размешчаны на берагах Мааса зблізку стыку меж Нідэрландаў, Германіі і Бельгіі.

Гісторыя правіць

 
Брама Пекла

Ужо каля 500 г. да н.э. ў раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагоддзі да н.э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узнік гандлёвы цэнтр. Пазней, у III стагоддзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лагер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрландаў. У наступным стагоддзі тонгерэнскі біскуп Сервацый перанёс цэнтр біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагоддзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзідэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі горада адначасова лічыліся біскуп льежскі і герцаг брабанцкі. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны іспанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад іспанцаў і ўвайшоў у склад Аб'яднаных правінцый. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасць да Бельгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрландамі і стаў важным цэнтрам вытворчасці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўніверсітэт. У 1992 тут было падпісана пагадненне аб стварэнні Еўрасаюза, вядомае як Маастрыхцкі дагавор.

Клімат правіць

Клімат Маастрыхта
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 4,4 5,5 8,9 12,6 17,3 20,3 21,9 21,9 18,8 14,5 8,6 5,4 13,3
Сярэдняя тэмпература, °C 2,0 2,5 5,2 8,2 12,5 15,5 17,2 17,0 14,2 10,5 5,8 3,0 9,5
Сярэдні мінімум, °C −0,6 −0,5 1,6 3,8 7,6 10,7 12,4 12,3 9,9 6,8 2,8 0,4 5,6
Норма ападкаў, мм 58,9 53,2 62,2 52,6 62,2 74,1 70,6 66,4 56,6 60,5 69,4 72,8 759,5
Крыніца: World Climate

Адукацыя правіць

У Маастрыхце размешчаны самы малады ўніверсітэт Нідэрландаў — Універсітэт Маастрыхта (1976).

У Маастрыхце знаходзіцца адзін з каледжаў міжнароднай супольнасці (адкрыццё — у жніўні 2009).

Славутасці правіць

Помнікі маастрыхцкай даўніны ўключаюць перакінуты праз Маас мост Святога Сервацыя (каля 1280 г.), былы будынак суда (каля 1475 г.), барочную ратушу (1658-64) і шматлікія асабнякі, якія адлюстроўваюць эвалюцыю фламандскіх архітэктурных густаў з часоў Рэнесансу.

Захаваліся фрагменты бастыёнаў і манументальная сярэднявечная брама (1229), званыя «варотамі пекла» (Helpoort). Астатнія ўмацаванні былі разбураны Вабанам пры аблозе Маастрыхта ў 1673 годзе: гэта падзея ўвайшла ў падручнікі ваеннага мастацтва. Пры ўзяцці горада паклаў галаву бравы мушкецёрскі капітан-лейтэнант д’Артаньян (у старым замкавым парку яму ўсталяваны помнік).

 
Базіліка Святога Сервацыя.

Сярод шматлікіх сярэднявечных храмаў вылучаецца сабор Святога Сервацыя — найстарэйшы ў краіне: базіліка была закладзена ў VI стагоддзі, блізкі да цяперашняга раманскае аблічча набыла ў XI—XII стст., яе пашырэнне і ўпрыгожванне працягвалася да канца сярэдніх стагоддзяў. Царква Святога Іаана, цяпер занятая пратэстантамі, славіцца сваёй 75-мятровай званіцай. У базіліцы Дзевы Марыі, нягледзячы на незлічоныя перабудовы, ацалела тысячагадовая крыпта.

На поўдзень ад Маастрыхта, у мястэчку Сінт-Пітэрсберг, з часоў антычнасці вялася здабыча мергеля. Агульная працягласць створаных рудакопамі тунэляў перавышае 320 км. Падчас войнаў маастрыхцы хавалі ў іх дзічыну, скаціну, бежанцаў і творы мастацтва.

Спасылкі правіць