Сервацый Маастрыхцкі
Сервацый Маастрыхцкі (нідэрл.: Servaas van Maastricht, лац.: Servatius Сербатыяс; (традыцыйна) нарадзіўся ў Арменіі — памёр 13 мая 384, Маастрыхт, Нідэрланды) — першы біскуп Тонгерэнскі (сучасная Бельгія), хрысціянскі святы, шануецца як свяціцель, памяць у Каталіцкай царквы здзяйсняецца 13 мая. Заступнік Маастрыхта, Грымбергена і Схейндэла.
Сервацый Маастрыхцкі | |
---|---|
Servatius | |
![]() | |
Дата нараджэння | IV стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 384 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | свяціцеляў |
Галоўная святыня | мошчы ў кафедральным саборы Базілікі Святога Сервацыя. |
Дзень памяці | 13 мая |
Заступнік | гарадa; Маастрыхт, Грымберген і Схейндэл |
Працы | складанне жыціяў святых |
Падзвіжніцтва | асветнік Ніжніх краін, барацьба з расколам і ерасямі |
![]() |
Пэўных звестак пра паходжанне Сервацыя няма. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў Арменіі і праз Іерусалім прыбыў на тэрыторыю сучасных Бельгіі і Нідэрландаў (прычынай жыціе называе цудоўнае бачанне анёла, які загадаў яму весці пропаведзь хрысціянства ў паўночных землях). Быў пасвечаны ў біскупы горада Тонгерэна на тэрыторыі сучаснай Бельгіі.
У нямецкім Трыры Сервацый пазнаёміўся з Афанасіем Александрыйскім, які знаходзіўся там у спасылцы ў 336—338 гадах. На царкоўным саборы ў Сердыцы (сучасная Сафія) у 343 годзе, Сервацый стаў абаронцам Афанасія ад арыян (пра гэта згадвае сам Афанасій у сваіх лістах[1]). Сервацый увайшоў у гісторыю царквы як адзін з абаронцаў трынітарнага дагмату ад нападак арыян (вядомы сваім асуджэннем арыянскіх біскупаў на саборы ў Кёльне ў 346 годзе).
У 350 годзе Сервацый стаў пасланцам узурпатара Магненцыя да імператара Канстанцыя II у Эдэсу. На памесным саборы ў Рыміні (359—360 гады) вёў доўгія спрэчкі з арыянамі, але быў уведзены у зман і падпісаў арыянскі сімвал веры.[2] У 381—382 гадах здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе, як апавядае паданне, яму з'явіўся апостал Пётр і загадаў у сувязі з нашэсцем гунаў перанесці біскупскую кафедру ў Маастрыхт.
Сканаў каля 384 года ў Маастрыхце, дзе яго мошчы захоўваюцца ў кафедральным саборы — базіліцы Святога Сервацыя. Частка мошчаў Святога Сервацыя знаходзіцца ў базіліцы Святога Ламберта ў Дзюсельдорфе (Германія).[3]
Гейнрых фон Фельдэке ў XII стагоддзі на аснове лацінскага жыція Сервацыя напісаў яго пераказ у вершах на народным (лімбургскім) дыялекце. Сярэднявечныя легенды прыпісвалі святому сваяцтва з Іаанам Хрысціцелем і 375 гадоў жыцця.
Зноскі
- ↑ Гл. Абараняльнае слова прад царом Канстанцыем і Абараняльнае слова супраць арыян
- ↑ Сервацый, біс. у Tongern
- ↑ Basilika St. Lambertus Dusseldorf-Altstadt. Kunstverlag Josef Fink, Lindenberg, 1. Auflage 2004, s. 22.
ЛітаратураПравіць
- Буров А. А. Избранные жития святых, в Европейских землях просиявших. Москва, 2005.