Герцагства Брабант

Герцагства Брабант (нідэрл.: Hertogdom Brabant, фр.: Duché de Brabant) — гістарычны рэгіён у Гістарычных Нідэрландах. Герцагства складалася з трох сучасных правінцый Бельгіі (Фламандскі Брабант, Валонскі Брабант, Антверпен), Брусельскага сталічнага рэгіёна, а таксама нідэрландскай правінцыі Паўночны Брабант.

Гістарычная дзяржава
Герцагства Брабант
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Brabant1477.png

Сталіца
Афіцыйная мова нідэрландская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Карта герцагства Брабант, накладзеная на тэрыторыі сучасных Бельгіі і Нідэрландаў

У часы Старажытнага Рыма Брабант размяшчаўся ў Рымскіх правінцыях Белгіка і Ніжняя Германія, населеных кельтамі, якіх пазней выцеснілі германскія плямёны, якія паклалі канец імперскай уладзе. Найважнейшымі гарадамі рэгіёна былі Брусель, Антверпен, Лёвен, Брэда, Хертагенбас, Лір і Мехелен. Упершыню назва рэгіёна згадваецца ў часы Меравінгаў як pagus Bracbatensis (ад bracha — новы, bant — рэгіён)[1]. Брабантам зваўся рэгіён паміж рэкамі Шэльда і Дэйле.

Пазней тэрыторыя Брабанта ўвайшла ў каралеўства Латарынгію, апынуўшыся такім чынам неад’емнай часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператар Фрыдрых I Барбароса стварыў герцагства Брабант у 11831184 гадах, вылучыўшы яго як феод свайму васалу Генрыху I Брабанцкаму. Першапачаткова герцагства ўяўляла сабой малюсенькі ўчастак зямлі паміж рэкамі Сена і Дандр на захад ад сучаснага Бруселя, аднак пазней, пачынаючы з XIII стагоддзя, гэту назву ўжывалі ўжо да ўсёй тэрыторыі Брабанта.

У 1288 годзе пасля бітвы пры Ворынгене герцаг Брабанцкі далучыў да сваіх уладанняў графства Лімбургскае і верхні Маас. У 1356 годзе жыхарам Брабанта была прадстаўлена хартыя свабоды. У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было ўспадкавана Філіпам III Добрым і ўвайшло ў склад Бургундыі[2]. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургам пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I. Далейшая гісторыя герцагства Брабанцкага непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый.

Васьмідзесяцігадовая вайна (15681648 гады) падзяліла герцагства, паводле Вестфальскага міру паўночныя правінцыі адышлі незалежным Нідэрландам. Паўднёвая частка заставалася герцагствам у складзе Габсбургскіх Паўднёвых Нідэрландаў. У 1795 годзе, у часы французскай акупацыі герцагства Брабант было скасавана.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Гісторыя Фландрыі Архівавана 1 студзеня 2009. (англ.)
  2. Брабант // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

СпасылкіПравіць