Спіс герцагаў Брабанта
Тытул герцага Брабанта з'явіўся пасля таго, як імператар Фрыдрых I Барбароса ў 1183—1184 гадах узвёў ландграфства Брабант у ранг герцагства для Генрыха I Брабанцкага. З 1288 года герцагі Брабанта сталі таксама графамі Лімбурга. У 1430 годзе герцагства Брабанцкае было атрымана ў спадчыну Філіпам III Добрым і адышло да Бургундскага дому. У 1477 годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да Габсбургаў пасля шлюбу Марыі Бургундскай і Максіміліяна I. Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў, і яго далейшая гісторыя непарыўна звязана з гісторыяй Сямнаццаці правінцый.
Папярэднікі герцагаў Брабанта
правіцьГрафы Лувена і Бруселя
правіць- 988—1015 : Ламберт I, (950—1015), сын Рэнье III, графа Эно, граф Лувена з 988, атрымаў Брусель як пасаг у 994;
- 1015—1038 : Генрых I, († 1038), сын папярэдняга;
- 1038—1040 : Атон I (каля 1041), сын папярэдняга;
- 1040—1062 : Ламберт II († 1062), дзядзька папярэдняга, сын Ламберта I;
- 1062—1078 : Генрых II (1020—1078), сын папярэдняга;
- 1078—1095 : Генрых III († 1095), сын папярэдняга, ландграф Брабанта з 1085.
Ландграфы Брабанта, графы Лувена і Бруселя, герцагі Ніжняй Латарынгіі
правіцьПасля Готфрыда I, тытул графа Бруселя перастаў выкарыстоўвацца.
- 1139—1142 : Готфрыд II (1107—1142), сын папярэдняга;
- 1143—1190 : Готфрыд III (1140—1190), сын папярэдняга;
Герцагі Брабанта і Ніжняй Латарынгіі, графы Лувена
правіцьГерцагі Брабанта і Лімбурга
правіць- 1268—1294 : Жан (Ян) I Пераможца (1253—1294), другі сын Генрыха III;
- 1294—1312 : Жан (Ян) II (1275—1312), сын папярэдняга;
- 1312—1355 : Жан (Ян) III (1300—1355), сын папярэдняга;
- 1355—1406 : Жанна (1322—1406), дачка папярэдняга
- замужам :
- з 1334 за Вільгельмам II д’Авен (1307—1345), графам Эно і графам Галандыі;
- з 1352 за Венцэлем (1337—1383), герцагам Люксембургскім.
Пасля смерці Венцэля Жанна прызначыў спадчынніцай сваю пляменніцу, графіню Фландрыі Маргарыту, і яе мужа — Філіпа Бургундскага. У 1404 годзе яны саступілі правы на герцагства іхняму другому сыну Антуану.
- 1406—1415 : Антуан (1384—1415)
- 1415—1427 : Жан IV (1403—1427), сын папярэдняга;
- 1427—1430 : Філіп (1404—1430), брат папярэдняга, граф дэ Сен-Поль;
- 1430—1467 : Філіп Добры (1396—1467), кузен папярэдняга, сын Іаана Бясстрашнага, герцаг Бургундскі;
- 1467—1477 : Карл Смелы, сын папярэдняга, герцаг Бургундскі;
- 1477—1482 : Марыя, дачка папярэдняга, герцагіня Бургундская;
- 1482—1494 : Імператар Максіміліян I (1459—1519), муж папярэдняй, рэгент пры сыне;
- 1494—1506 : Філіп Прыгожы (1478—1506), сын папярэдняга;
- 1506—1549 : Імператар Карл V (1500—1558), сын папярэдняга.
Герцагства затым увайшло ў склад Іспанскіх Нідэрландаў.
Спадчынныя прынцы Бельгіі
правіцьПасля стварэння каралеўства Бельгія, тытул герцага Брабанта стаў давацца спадчыннаму прынцу:
- 1840—1865 : Леапольд (1835—1909), сын караля Леапольда I, пасля кароль Бельгіі Леапольд II;
- 1865—1869 : Леапольд Фердынанд (1859—1869), сын караля Леапольда II;
- 1910—1934 : Леапольд (1901—1983), сын караля Альберта I, пасля кароль Бельгіі Леапольд III;
- 1934—1951 : Бадуэн (1930—1993), сын караля Леапольда III, пасля кароль Бельгіі Бадуэн;
- 1993—2013 : Філіп (нар. 1960), сын караля Альберта II, пасля кароль Бельгіі Філіп.
- З 2013 : Лізавета (нар. 2001), дачка караля Філіп, спадчынніца бельгійскага прастола.