Леапольд I (кароль Бельгіі)
Леапольд I (ням.: Leopold Georg Christian Friedrich von Sachsen-Coburg-Saalfeld; 16 снежня 1790, Кобург — 10 снежня 1865, Брусель) — кароль бельгійцаў з 21 ліпеня 1831 года да канца жыцця.
Леапольд I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Leopold Georg Christian Friedrich von Sachsen-Coburg-Saalfeld | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Леапольд II | ||||||
Нараджэнне |
16 снежня 1790[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 снежня 1865[1][2][…] (74 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя | ||||||
Бацька | Francis, Duke of Saxe-Coburg-Saalfeld[d] | ||||||
Маці | Аўгуста-Караліна Ройс цу Эберсдорф[d] | ||||||
Жонка | Princess Charlotte Augusta of Wales[d][3][4] і Луіза Марыя Арлеанская[3][4] | ||||||
Дзеці | Людовік Філіп[d][5], Леапольд II, Філіп Бельгійскі, граф Фландрыі, Шарлота Бельгійская, Georg von Eppinghoven[d], Arthur von Eppinghoven[d] і stillborn son von Sachsen-Coburg und Gotha[d][5] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя, Саксен-Кобург-Гота, Бельгія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі і Saxe-Coburg-Saalfeld[d] | ||||||
Род войскаў | Belgian Armed Forces[d] і Брытанская армія[d] | ||||||
Званне | фельдмаршал[d] і генерал-лейтэнант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праводзіў курс на цесны саюз з Вялікабрытаніяй і Францыяй, садзейнічаў урэгуляванню адносін з Нідэрландамі. Меў рэпутацыю «ўзорнага канстытуцыйнага манарха».
Біяграфія
правіцьУ 1796—1809 і 1813—1816 гады знаходзіўся на службе ў расейскім войску (дасягнуў звання генерал-лейтэнанта).
У 1816 годзе ажаніўся з дачкой прынца-рэгента, будучага караля Вялікабрытаніі Георга IV Шарлотай Аўгустой (у 1817 годзе памерла пры родах). Прызначаны генералам брытанскага войска, чалец Палаты лордаў.
Пасля ўтварэння ў 1830 годзе незалежнай бельгійскай дзяржавы абраны на бельгійскі пасад. Палітыка Леапольда I садзейнічала кансалідацыі маладой бельгійскай дзяржавы, умацаванню яе міжнародных пазіцый.
У 1832 годзе ажаніўся з дачкой караля французаў Луі-Філіпа прынцэсе Луізе[7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Leopold I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Leopold I Georg Christian Friedrich, Roi des Belges // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 216.
- ↑ БРЭ. ЛЕОПО́ЛЬД I (руск.)
Спасылкі
правіцьЛеапольд I (кароль Бельгіі) на Вікісховішчы |
- Memoires du prince de Talleyrand. P., 1891. Vol.4.P.28.
- Daye Р. Leopold II. P., 1935. P. 23.