Філіп Бельгійскі (граф Фландрыі)
Філіп (поўнае імя фр.: Philippe Eugène Ferdinand Marie Clément Baudouin Léopold Georges de Saxe-Cobourg-Gotha; 24 сакавіка 1837, Лакен, Брусель — 17 лістапада 1905) — прынц Бельгіі, граф Фландрыі з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі. У студзене-ліпені 1869 года спадчыннік бельгійскага прастола.
Філіп Бельгійскі | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Нараджэнне |
24 сакавіка 1837[1][2] |
Смерць |
17 лістапада 1905[1][2] (68 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | House of Saxe-Coburg and Gotha[d] |
Бацька | Леапольд I, кароль Бельгіі |
Маці | Луіза Марыя Арлеанская |
Жонка | Марыя Гогенцолерн-Зігмарынген[d][3] |
Дзеці | Prince Baudouin of Belgium[d], Princess Henriette of Belgium[d], Princess Joséphine Marie of Belgium[d], Princess Joséphine Caroline of Belgium[d] і Альберт I, кароль Бельгіі |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Узнагароды | |
![]() |
Сын караля Леапольда I і Луізы Арлеанскай, малодшы брат Леапольда II.
У красавіку 1867 года Філіп ажаніўся з Марыяй Гогенцолерн-Зігмарынген (1845—1912), дачкой князя Карла Антона. Дзеці:
- Бадуэн (1869—1891)
- Генрыэта (1870—1948), у шлюбе з Эмануэлем Арлеанскім;
- Жазэфіна Марыя (1870—1871), сястра-блізня Генрыэты;
- Жазэфіна Караліна (1872—1958), у шлюбе з Карлам Антонам Гогенцолернам;
- Альберт (1875—1934), кароль Бельгіі Альберт I.
Малодшы сын Філіпа, Альберт, стаў каралём пасля смерці свайго дзядзькі Леапольда II.
Зноскі
- ↑ а б Philippe, prince de Belgique // Biographie Nationale de Belgique / Académie royale des sciences, des lettres et des beaux-arts de Belgique — BXL: 1868. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Philippe Eugène de Belgique, Comte de Flandre // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Філіп Бельгійскі, граф Фландрыі