Спіс графаў Галандыі
Граф Галандыі (нідэрл.: Graven van Holland, ням.: Grafen von Holland) — тытул кіраўніка Галандыі ў перыяд з X па XVII стагоддзе.
Галандскі дом (Герульфінгі)
правіцьПершы граф Галандыі, Дзірк I быў сынам (родным або прыёмным) Герульфа, графа Кенемерланда (Заходнефрызскага), хоць існуе версія, што Дзірк быў сынам сястры Герульфа, муж якой памёр, калі дзіцё было яшчэ немаўлём. Ён атрымаў у 922 годзе ад караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла III Дурнаватага ўладанні каля Эгманда — у мястэчку пад назвай Бладэла (каля сучаснага Эйндхавена). Менавіта ад гэтай падзеі вядзе сваю гісторыю Галандскае графства. Аднак да 1100 года гэтыя землі былі больш вядомыя пад назвай Заходняя Фрысландыя, Фрызія ці Кенемерланд.
Варта заўважыць, што храналогія кіравання першых графаў не вельмі дакладная. Апошнія гістарычныя тэорыі гавораць пра існаванне яшчэ аднаго графа, паміж Дзіркам I і Дзіркам II, таму што імя Дзірка I згадваецца ў шэрагу гістарычных дакументаў паміж 896 і 988, прычым у залежнасці ад часу — кіраванне і агульная характарыстыка яго розныя. Гэты трэці граф Дзірк размешчаны паміж Дзіркам I і Дзіркам II, і пранумараваны як Дзірк I Другі, каб пазбегнуць блытаніны з ужо ўсталяванай нумарацыяй.
- каля 885 — каля 889: Герульф Малодшы, граф у Заходняй Фрызіі (Кенемерланда)
- каля 921 — каля 931: Дзірк I (пам. каля 928/939), сын папярэдняга (?)
- каля 931 — каля 939: Дзірк I Другі, сын папярэдняга
- каля 939 — 988: Дзірк II (пам. 988), сын папярэдняга
- 988 — 993: Арнульф (951—993), сын папярэдняга
- 993 — 1039: Дзірк III Іерусалімскі (пам. 1039), сын папярэдняга
- 1039 — 1049: Дзірк IV (1020/1030 — 1049), сын папярэдняга
- 1049 — 1061: Флорыс I (1020/1030 — 1061), брат папярэдняга
- 1061 — 1091: Дзірк V (1052—1091), сын папярэдняга
- Гертруда Саксонская (пам. 1113), жонка Флорыса I, рэгент графства ў 1061—1071
- Роберт I Фрызскі (рэгент), другі муж Гертруды, рэгент графства ў 1063—1071
- Годфрыд IV Гарбаты, герцаг Ніжняй Латарынгіі, рэгент графства з 1063
- 1091 — 1122: Флорыс II Тоўсты (пам.1122), першы назваўся тытулам граф Галандыі, сын папярэдняга
- 1122 — 1157: Дзірк VI (каля 1114—1157), сын папярэдняга
- Петраніла (Гертруда) Эльзаская (пам. 1144), жонка Флорыса II, рэгент графства ў 1122—1130
- 1129—1131: Флорыс Чорны (пам. 1132), брат Дзірка VI, паўстаў супраць брата і маці
- 1157 — 1190: Флорыс III (1141—1190), сын папярэдняга
- 1190 — 1203: Дзірк VII (пам. 1203), сын папярэдняга
- 1203 — 1207: Ада (пам. 1223), дачка папярэдняга
- 1203 — 1207: Людвіг II Лоанскі (пам. 1218), муж папярэдняй, граф Лоана
- 1203 — 1222: Вілем I (каля 1167—1222), брат Дзірка VII
- 1222 — 1234: Флорыс IV (1210—1234), сын папярэдняга
- 1234 — 1256: Вілем II (1228—1256), кароль Германіі з 1247, сын папярэдняга
- 1256 — 1296: Флорыс V Сялянскі Бог (1254—1296), сын папярэдняга
- Адэлаіда (Алейда) (пам.1284), сястра Вілема II, рэгент графства ў 1258—1263
- 1296 — 1299: Іаан (Ян) I (1284—1299), сын папярэдняга
- Ян III ван Рэнес (пам. 1304), рэгент графства ў 1296—1297
- Вольферт I ван Борселен (пам. 1299), рэгент графства ў 1297—1299
- Ян (Іаан) II д’Авен, рэгент графства ў 1299
Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства ў спадчыну атрымаў Іаан (Ян) II Авенскі, граф Эно, сын Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.
- 1299—1304: Ян (Іаан) II (1247—1304), сын папярэдняга, таксама граф Эно з 1280
- 1304—1337: Вілем III Добры (1286—1337), сын папярэдняга, таксама граф Эно (Гільём (Вільгельм) I)
- 1337—1345: Вілем IV (1307—1345), сын папярэдняга, таксама граф Эно (Гільём (Вільгельм) II)
- 1345—1356: Маргарыта I (1310—1356), графіня Эно (Маргарыта I), графіня Галандыі і Зеландыі, сястра папярэдняга.
- муж: з 1324 Людовік IV Баварскі (1282—1347), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія
правіць- 1356—1358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі(Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
- 1358—1404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
- 1404—1417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
- 1417—1433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
- 1418—1427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.
У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.
- 1419—1467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
- 1467—1477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
- 1477—1482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
- муж імператар Максіміліян I (1459—1519)
Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).
- 1477—1482: Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1486, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж Марыі Бургундскай
- 1482—1506: Філіп II Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі c 1504 (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1482, сын Максіміліяна I і Марыі Бургундскай
- 1506—1555: Карл II (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл V) 1519—1555, кароль Іспаніі (Карл I) 1516—1556, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны, граф Ціроля 1519—1521, герцаг Бургундыі і інш. 1506—1555, сын Філіпа Прыгожага
- 1555—1581: Філіп III (1527—1598), кароль Іспаніі (Філіп II) з 1556, кароль Партугаліі (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1555, сын імператара Карла V
Тытулярныя графы Галандыі (Габсбургі)
правіцьУ 1581 годзе Рэспубліка Злучаных Правінцый, у якую ў 1579 годзе ўвайшло графства Галандыя, абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі, аднак каралі іспанскія працягвалі насіць тытул графа Галандыі.
- 1581—1598: Філіп III (1527—1598)
- 1598—1621: Філіп IV (1578—1621), кароль Іспаніі (Філіп III), герцаг Брабанта і інш. з 1598, кароль Партугаліі (Філіп II) з 1598, сын папярэдняга
- 1621—1648: Філіп V (1605—1698), кароль Іспаніі (Філіп IV), герцаг Брабанта і інш. з 1621, кароль Партугаліі 1621—1640, сын папярэдняга
Паводле Мюнстэрскага дагавора, падпісанага ў 1648 годзе, кароль Іспаніі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Злучаных Правінцый і перастаў выкарыстоўваць тытул графа Галандыі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- B.K.S. Dijkstra, Een stamboom in been, Amsterdam 1991.
- Пиренн А. Средневековые города Бельгии. — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X.
Спасылкі
правіць- Сайт Foundation for Medieval Genealogy: Графы Галандыі (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 16 студзеня 2009.