Янка Вярсоцкі
Янка Вярсоцкі (17 лютага 1888, м. Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці — 22 снежня 1937, Алма-Ата, НКУС) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.
Янка Вярсоцкі | |
---|---|
Адукацыя |
|
Нараджэнне |
17 лютага 1888 |
Смерць |
22 снежня 1937 (49 гадоў) |
Біяграфія
правіцьУ 1904—1908 гадах вучыўся ў Ашмянскім гарадскім 3-класным вучылішчы. 6 красавіка 1909 паспяхова здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1910—1915 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Падчас вучобы наведваў культурна-асветны гурток беларускіх студэнтаў-клерыкаў. У 1915 пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем парафій Св. Тройцы ў Мінску і Смаленску. Удзельнік 1-га з'езда беларускага каталіцкага духавенства (Мінск, 24-25.5.1917). Член Саюза ксяндзоў-беларусаў. З 1919 адміністратар парафіі Забелы Дрыса-Себежскага дэканата Віцебскай губерні.
8 жніўня 1927 арыштаваны АДПУ. Прыгавораны да 3 гадоў лагераў. З 1 студзеня 1928 — на Салаўках. Пасля сканчэння тэрміну зняволення зноў арыштаваны і высланы ў Алма-Ату (Казахстан). У высылцы арыштаваны чарговы раз; 11 снежня 1937 прыгавораны да смяротнага пакарання. Расстраляны ў турме НКУС.
Зноскі
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Гарбінскі БРД;
- Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.