Ален Кон (фр.: Alain Connes; нар. 1 красавіка 1947, Драгіньян, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст у галіне даследавання алгебр фон Неймана і аператарных алгебр. За працу над алгебрамі фон Неймана быў удастоены Філдсаўскай прэміі.

Ален Кон
фр.: Alain Connes
Дата нараджэння 1 красавіка 1947(1947-04-01)[1] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, прафесар, выкладчык універсітэта, даследчык
Навуковая сфера матэматычны аналіз, дыферэнцыяльная геаметрыя і аператарная алгебра[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар[d][5] (1971)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Жак Дыксм’е[d][6][7]
Член у
Узнагароды

залаты медаль CNRS[d] (2004)

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1977)

Філдсаўская прэмія (1982)

прэмія Ампера[d] (1980)

прэмія Крафарда ў галіне матэматыкі[d] (2001)

ганаровы доктар Універсітэта Осла[d]

прэмія Пеана[d] (2001)

курс Пеко[d] (1975)

ганаровы доктар Рымскага ўніверсітэта «Тор Вергата»[d] (1997)

ганаровы доктар Універсітэта Куінс[d] (1979)

ганаровы доктар Універсітэта Осла[d] (1999)

ганаровы доктар Брусельскага свабоднага ўніверсітэта (франкамоўнага)[d] (2010)

Сайт alainconnes.org (англ.)(фр.)
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ален Кон нарадзіўся 1 красавіка 1947 года ў горадзе Драгіньян на поўдні Францыі. У 1966—1970 гадах вучыўся ў Вышэйшай Нармальнай школе Парыжа. У 1973 годзе абараніў дысертацыю, адначасова працуючы практыкантам у CNRS. У 1976—1980 гадах працаваў прафесарам ва ўніверсітэце П’ера і Мары Кюры, у 1981—1984 гадах быў дырэктарам даследаванняў у CNRS. Удзельнік гуртка «Нікаля Бурбакі». У цяперашні час выкладае ў Вышэйшым навуковым інстытуце і ва ўніверсітэце Вандэрбільта, таксама загадвае кафедрай аналізу і геаметрыі ў Калеж дэ Франс.

Узнагароды

правіць
  • 1975 — Прэмія Эмэ-Бертэ Французскай акадэміі навук
  • 1976 — Прэмія Пека-Вімон Калеж дэ Франс
  • 1977 — Сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў
  • 1980 — Прэмія Ампера
  • 1982 — Філдсаўская прэмія
  • 2000 — Прэмія Матэматычнага інстытута Клэя
  • 2001 — Прэмія Крафарда
  • 2004 — Залаты медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў

Зноскі