Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт

Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт (англ.: Vanderbilt University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Нашвіл у штаце Тэнесі, ЗША.

Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт
англ.: Vanderbilt Universitys
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Vanderbilt Universitys
Заснаваны 1873
Студэнты 12 093 і 12 962[1]
Размяшчэнне Нашвіл, Тэнесі, ЗША
Сайт vanderbilt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ў 1873 годзе, універсітэт названы ў гонар прадпрымальніка Карнэліуса Вандэрбільта, які напачатку ахвяраваў вучэльне 1 мільён долараў ЗША ў надзеі, што яго дар і актыўная праца ўніверсітэта дапамогуць загаіць раны, нанесеныя амерыканцам Грамадзянскай вайной. Вучэльню сёння класіфікуюць як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. За выключэннем абсерваторыі, усе ўніверсітэцкія аб'екты размешчаны ў кампусе плошчай 1,3 км2 за 2 км ад цэнтра горада. Конкурс у Вандэрбільтаўскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высокіх у ЗША і складае ў сярэднім больш за 20 чалавек на 1 месца.

Сярод выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта 54 цяперашнія і былыя дэпутаты Кангрэса ЗША, 18 амбасадараў ЗША, 13 губернатараў штатаў ЗША, 8 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 2 віцэ-прэзідэнты ЗША і 2 суддзі Вярхоўнага суда ЗША. Сярод іншых вядомых выпускнікоў 3 лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі, 27 стыпендыятаў Родса, 2 лаўрэаты прэміі Оскар, 1 лаўрэат прэміі Грэмі, 6 стыпендыятаў Макартура, 4 кіраўніка замежных дзяржаў і 5 алімпійскіх чэмпіёнаў.

Структура

правіць
  • Каледж мастацтваў і навук
  • Школа музыкі
  • Школа багаслоўя
  • Школа інжынерыі
  • Школа магістратуры і аспірантуры
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Школа медсястрынства
  • Школа менеджменту
  • Каледж Пібадзі

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць