Андрэас Торкільдсен

Андрэас Торкільдсен (нарв.: Andreas Thorkildsen; нар. 1 красавіка 1982, Крысціянсан, Нарвегія) — нарвежскі кідальнік дзіды, двухразовы алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету 2009 года, двухразовы чэмпіён Еўропы 2006 і 2010 гадоў. З’яўляецца першым кідальнікам дзіды ў гісторыі, які змог выйграць залатыя медалі на трох найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянаце свету і чэмпіянаце Еўропы. Ён з’яўляўся лідарам рэйтынгу Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) сярод кідальнікаў дзіды станам на верасень 2008 года. У 2001 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд сярод юніёраў, які да гэтага часу не пабіты.

Андрэас Торкільдсен
нарв.: Andreas Thorkildsen
Andreas Thorkildsen 2008 cropped.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 1 красавіка 1982(1982-04-01)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 188 см
Вага 90 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Andreas Thorkildsen // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.