Старасельскі лесапільны завод
Старасе́льскі лесапі́льны заво́д — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1884—1914 гадах у маёнтку Старое Сяло (цяпер вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі).
Вырабляў дошкі і іншыя піламатэрыялы. Меў паравую машыну. У 1884—1889 гадах працавала ад 16 да 135 чалавек.
Літаратура
правіць- Старасельскі лесапільны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).