BadComedian (сапраўднае імя — Яўген Уладзіміравіч Бажэнаў[1]; нар. 24 мая 1991 года, Стэрлітамак, Башкартастан, РСФСР, СССР[2]) — расійскі відэаблогер і кінакрытык. Аглядальнік кінафільмаў. BadComedian — псеўданім Яўгена Бажэнава і назва яго асноўнага канала на YouTube.

BadComedian
руск.: Евгений Владимирович Баженов
Дата нараджэння 24 мая 1991(1991-05-24) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія відэаблогер, тэлевядучы, ютубер, кінакрытык, кіназнавец, тэлепрадзюсар
Узнагароды
Gold Play Button Silver Play Button
IMDb ID 7137981
Сайт thebadcomedian.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стварае крытычныя агляды, у асноўным, на расійскія фільмы, радзей — на амерыканскія, індыйскія і ўкраінскія. Першы агляд быў апублікаваны на YouTube 28 сакавіка 2011 года[3]. Часам выкладвае станоўчыя агляды на асобны канал EvgenComedian[4]. Супрацоўнічаў з CarambaTV. Рэгулярна падвяргае крытыцы камедыі Жоры Крыжоўнікава і кінакампаніі Enjoy Movies, а таксама фільмы Аляксандра Неўскага і Рэні Харлін. У 2015—2017 гадах выходзіў праект «BadTrip», у якім Яўген Бажэнаў падарожнічае па месцах у ЗША, дзе былі зняты вядомыя галівудскія фільмы і серыялы[5]. У сваёй творчасці арыентаваўся на амерыканскіх блогераў Nostalgia Critic і The Spoony Experiment[6]. Псеўданім BadComedian — спалучэнне імя персанажа Камедыянт з фільма «Захавальнікі» і словы «дрэнны», якое азначала, што Бажэнаў лічыць свае агляды больш саркастычнымі, чым гумарыстычнымі[7].

Зноскі

  1. Буторин, Артём.. Евген BadComedian: «Капелло — итальянский Михалков. Оба снимают плохо за большие деньги». eurosport.ru. Eurosport (7 чэрвеня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  2. Кремер, Лика; Севрюгин, Виктор. BadComedian: «Выиграют только пошлые комедии и госзаказы». О квотах на российские фильмы. tvrain.ru. «Дождь» (8 кастрычніка 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  3. Нейман, Анна. Евгений Баженов, кинокритик BadComedian: «В России с авторскими правами все очень странно». afisha.74.ru. 74.ру (22 мая 2014). Праверана 1 сакавіка 2017.
  4. Шилина, Виктория. 5 YouTube каналов о кино, на которые вам стоит подписаться(недаступная спасылка). playfactor.ru. Playfactor (5 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
  5. Буланов, Алексей. Вышла пилотная серия комедийного шоу «BadTrip». sub-cult.ru. «Субкультура» (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2017.
  6. Свирина, Ольга. BadComedian: «Ненавижу все свои обзоры». ellegirl.ru. Elle (8 сакавіка 2015). Праверана 12 сакавіка 2017.
  7. Евгений Баженов — биография и сколько зарабатывает BadComedian(недаступная спасылка). yakonkurent.com. YaKonkurent. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.