Ключагорская ГЭС
былая гідраэлектрастанцыя
Ключагорская ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Обаль (за 32 км ад вытоку) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Захавалася плаціна Ключагорскага вадасховішча.
Будаўніцтва гідраэлектрастанцыі пачалося ў 1949 годзе. Запушчана ў эксплуатацыю 28 чэрвеня 1953 года. Вышыня плаціны складала 7,1[1] м. Магутнасць электрастанцыі — 350 кілавольт-ампер. Першымі электрычную энергію гідраэлектрастанцыі атрымалі калгасы «Вапняк», імя Дзяржынскага і гарадскі пасёлак Езярышча, у наступныя 4 гады — калгасы імя Карла Маркса, «Новае жыццё», «Віраўлянскі» і гаспадаркі Халамерскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 682. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
правіць- Інфармацыйны партал HARADOK.INFO (руск.)