Андская котка (Leopardus jacobitus альбо Oreailurus jacobita) — паўднёваамерыканскі від сямейства каціных (Felidae). З-за пражывання ў адносна цяжкадасяжных рэгіёнах Анд навуковыя звесткі пра яе даволі сціслыя, першыя відэакадры андскай коткі з’явіліся толькі пасля 2000 года.

Андская котка
Gato andino.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leopardus jacobitus Cornalia, 1865

Сінонімы
Oreailurus jacobita
Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  726254
NCBI  338155
EOL  1053886
FW  224067

ЗнешнасцьПравіць

Андская котка знешне моцна нагадвае пампаскую котку, якая жыве ў тым жа рэгіёне. Адрозненні абодвух відаў да гэтага часу з’яўляюцца аб’ектам навуковых даследаванняў, у распараджэнні навукоўцаў ёсць толькі лічаныя асобнікі з музеяў. Даўжыня цела каля 70 см, даўжыня хваста — 45 см, вага — ад 4 да 7 кг. Поўсць даволі доўгая для абароны ад халадоў, афарбоўка шэра-карычневая з чорнымі плямамі. На хвасце чорны кольцападобны ўзор.

АрэалПравіць

Андская котка з’яўляецца самым рэдкім відам каціных ў Паўднёвай Амерыцы. Часцей за ўсё яна сустракаецца ў Андах, дзе яе арэал распасціраецца ад паўднёвага Перу праз паўднёвы захад Балівіі да паўночнага захаду Аргенціны. Аддае перавагу жыццю на вялікай вышыні ад 3000 да 5000 м над узроўнем мора.

СілкаваннеПравіць

Андская котка, верагодна, сілкуецца дробнымі сысунамі.

Статус аховыПравіць

Навукоўцы мяркуюць, што колькасць папуляцыі андскіх котак вельмі невялікая. Па гэтай прычыне андскія коткі пералічаныя ў Вашынгтонскай канвенцыі па абароне відаў. Канвенцыя забараняе ўсякі гандаль прадуктамі, вырабленымі з андскіх котак. Забарона датычыцца продажу ўжо выкарыстаных прадуктаў.

СістэматыкаПравіць

У многіх навуковых працах андска\ котка вылучаецца ў асобны род Oreailurus. Больш новыя сістэматыкі, напрыклад паводле Уілсана і Рыдара (2005), адносяць яе да тыгровых котак (Leopardus), да якіх адносіцца і ацэлот.

ЛітаратураПравіць

  • D. E. Wilson und D. M. Reeder: Mammal Species of the World. Johns Hopkins University Press, 2005. ISBN 0-8018-8221-4