Закон аб’ёмных адносін
Закон аб’ёмных адносін быў упершыню сфармуляваны французскім хімікам Ж. Л. Гей-Люсакам у 1808 годзе.
Сучасная фармулёўка закону наступная:
- Аб’ёмы газаў, якія ўступаюць у хімічную рэакцыю, адносяцца адзін да аднаго і да аб’ёмаў газападобных прадуктаў рэакцыі як невялікія цэлыя лікі.
Напрыклад, пры ўзаемадзеянні вадароду і хлору з утварэннем газападобнага хлорыстага вадароду H2 + Cl2 = 2HCl аб’ёмы газаў адносяцца як 1:1:2.
Літаратура Правіць
- Гей-Люсака законы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 134.
- Объемы реагирующих газов // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Гей-Люссака законы // Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Кнунянц И. Л. (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия, 1988. — Т. 1: Абл—Дар. — С. 506. — 623 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-008-8.