Плутакратыя (стар.-грэч.: πλοῦτος — багацце, κράτος — кіраванне) — палітычны рэжым, дзе рашэнні ўрада вызначаюцца меркаваннем не ўсяго народа, а ўплывовага класа багатых людзей[1], пры гэтым існуе глыбокая сацыяльная няроўнасць і нізкая сацыяльная мабільнасць.

Гісторыя правіць

Плутакратыя з’яўляецца прыватным выпадкам алігархіі — рэжыму, пры якім рэальная ўлада знаходзіцца ў невялікага кола асоб (напрыклад, шляхты, ваенных, партыйнай элліты, альбо сваякоў кіраўніка). Правільней за ўсё гэты тэрмін можна было б прымяніць да дзяржаў, у якіх пануе высокі маёмасны цэнз, (Італія да рэформаў 1912 і 1919 гадоў, Бельгія да 1893 г.[2], збольшага Англія пасля 1832 г. да двух парламенцкіх рэформаў 1867 і 1884 гадоў[2]), але часцей ён ужываецца ў адносінах да дзяржаў, дзе багатыя класы, не маючы фармальных пераваг, гарантаваных законам, фактычна карыстаюцца пераважным уплывам на выбары і ўвогуле на ход дзяржаўнага жыцця[2].

Тэрмін гэты, у асноўным ужываўся ў старажытнасці, напрыклад, Ксенафонт (Memorabilia кніга 4, глава 6) пісаў, што Сакрат лічыць Плутакратыяй — дзяржаўны лад, пры якім службовыя асобы выбіраюцца на падставе маёмаснага цэнзу. У цяперашні час гэты тэрмін ужываецца рэдка і выключна ў сэнсе асуджэння, у асноўным у дачыненні да краін дзяржаўна-карпаратыўнага капіталізму[3]. Часам ён ужываецца нараўне з тэрмінам «грашовая алігархія», аднак апошні стылістычна амаль нейтральны. У рускай мове, напрыклад, тэрмін «плутакратыя» мае асабліва яркую негатыўную афарбоўку, бо інтэрпрэтуецца як аднакарэнны да слова «плут» (махляр), спрытны, хітры чалавек. На думку даследчыкаў, плутакраты, будучы здольнымі «камбінатарамі», стваральнікамі пірамід, фінансавых схем, якія дазваляюць нажывацца, на першае месца заўсёды ставяць выключна ўласныя эгаістычныя інтарэсы[4]. У палітычным і прапагандысцкім жаргоне фашысцкай Італіі і нацыянал-сацыялістычнай Германіі тэрмін «плутакратыя» выкарыстоўваўся для апісання заходніх дэмакратый, замяніўшы тэрміны «капіталізм» і «дэмакратыя» і па сутнасці з’яўляўся сінонімам «яўрэйскай змовы».

Прынцып Пітэра правіць

Для плутакратый характэрна дзеянне прынцыпу Пітэра.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць