Форма дзяржаўнага кіравання

(Пасля перасылкі з Форма кіравання)

Форма дзяржаўнага кіравання характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сістэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэння, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі.

Краіны свету паводле форм кіравання:
Сіні — прэзідэнцкія рэспублікі, поўнае кіраванне прэзідэнта выканаўчай уладай, прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком урада
Зялёны — прэзідэнцкія рэспублікі, але выканаўчая ўлада прэзідэнта залежыць ад парламента
Жоўты — змяшаныя рэспублікі (паўпрэзідэнцкія, парламенцка-прэзідэнцкія, прэзідэнцка-парламенцкія) — урад падсправаздачны парламенту і прэзідэнту, парламент уплывае на выбар кіраўніка ўрада прэзідэнтам
Аранжавы — парламенцкія рэспублікі, парламент фарміруе ўрад
Чырвоны — парламентарныя канстытуцыйныя манархіі, парламент фарміруе ўрад, а манарх не мае рэальнай улады
Ліловы — канстытуцыйныя манархіі, у якіх манарх мае рэальную ўладу, часта (але не заўсёды) пры слабым парламенце
Фіялетавы — абсалютныя манархіі
Карычневы — рэспублікі, у якіх вядучая роля адной партыі замацавана канстытуцыяй
Аліўкавы — дзяржавы, дзе не існуе асноўнага закона датычна ўрада
Шэры — дзяржавы, якія не падыходзяць ні пад адно з вышэй прыведзеных вызначэнняў
*Гэта карта паказвае формы кіравання de jure, а не de facto
*Некаторыя дзяржавы, якія па канстытуцыі з’яўляюцца шматпартыйнымі, з дэмакратычнай працэдурай фарміравання ўлады, могуць ацэньвацца як аўтарытарныя, з дамінаваннем выканаўчай улады

Форма кіравання нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы.

У розных перыядах гісторыі форма кіравання мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадстве значэнне формы кіравання зводзілася толькі да азначэння таго, якім чынам замяшчаецца пасада кіраўніка дзяржавы — у парадку ўспадкоўвання або шляхам выбараў. Па меры раскладання феадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадства, які суправаджаўся паслабленнем улады манархаў, з'яўленнем і ўмацаваннем народнага прадстаўніцтва, формы кіравання сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасць набыла не тое, спадчынны або выбарны кіраўнік дзяржавы ў краіне, а тое, як арганізуюцца адносіны паміж кіраўніком дзяржавы, парламентам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтвы, — словам, як уладкаваны падзел улад.

Такім чынам, форма кіравання паказвае:

  • як ствараюцца вышэйшыя органы ўлады ў дзяржаве,
  • іх структуру,
  • якія прынцыпы ляжаць у аснове ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі,
  • як будуюцца ўзаемаадносіны паміж вярхоўнай уладай і радавымі грамадзянамі краіны,
  • у якой меры арганізацыя органаў дзяржавы дазваляе забяспечваць правы і волі грамадзян.

Пры гэтым неабходна адрозніваць паняцце «палітычны рэжым» ад паняцця «форма кіравання». Палітычны рэжым хутчэй сацыялагічная характарыстыка дзяржавы, якая характарызуе ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэння і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіравання апісвае, як фарміруюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункту гледжання працэсуальных момантаў), і як гэтыя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.

Розныя формы дзяржаўнага кіравання правіць

Літаратура правіць

  • Хропанюк Н. В. Теория государства и права. М. Изд.: Интерстиль. 2000г.
  • Кашанина Т. В. Основы российского права. М. Изд.: Норма-ИнфраМ 2000г.
  • Марченко М. Н. Общая теория государства и права. М. Изд.: Зерцало. 1998г.
  • Батыр К. И. Всеобщая история государства и права. Ч.2. М. Изд.: Манускрипт. 1993 год.
  • Жидков О. А., Крашенинникова Н. А. История государства и права зарубежных стран. Ч.2. М. Норма-ИнфраМ. 1998г.
  • Титов Ю. П. История государства и права России. М. Изд.: Проект. 1998 год.
  • Тоффлер О. Проблемы власти на пороге XXI века. М. Изд.: МГУ. 1997 год.
  • Каддафи М. Зелёная книга. М. Изд.: Международные отношения. 1989г.