Максім Кутузаў

беларускі пісьменнік, навуковец

Максім Кутузаў (нар. 1995, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец.

Максім Кутузаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1995
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2017 годзе. У 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс»[1]. У 2019 годзе атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Аўтар двух раманаў «Князь-ваўкалак» і «Porta Nigra», а таксама зброніка п’ес «Праклён Міндоўга».

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе нанатэхналогіі і магнітныя матэрыялы. З’яўляецца аўтарам шаснаццаці навуковых артыкулаў у англамоўных навуковых выданнях, мае індекс Хірша 5 [2].

Бібліяграфія правіць

  • Князь-ваўкалак (2017)
  • Праклён Міндоўга (2019)
  • Porta Nigra (2020)

Зноскі