Памер старонкі: 36 671

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:31, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Шаблоны

правіць

Неабходныя новыя шаблоны пачаткаў артыкулаў пра чыгуначны транспарт. Medzianowsky (размовы) 10:57, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Якія іменна? У нас ёсць {{rail-stub}}. Ён дастаткова агульны. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:00, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Ён занадта агульны. Патрэбныя {{diesel-train-stub}}, {{locomotive-stub}}, як у рускай вікіпедыі. Medzianowsky (размовы) 11:13, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Руская вікіпедыя — не праўда ў апошняй інстанцыі. У многіх іншых вікіпедыях шаблонаў накідаў увогуле не існуе, ці існуе толькі адзін агульны. Абгрунтаванне, чаму мець процьму шаблонаў накідаў немэтазгодна, можна прачытаць тут. Таму прапаную Вам карыстацца шаблонам {{rail-stub}}, а ўжо ў выпадку, калі артыкулаў пра дызелі і лакаматывы стане шмат, можна будзе падумаць аб стварэнні асобных шаблонаў ({{rail-stub}} тады можна будзе аўтаматычна на іх замяніць).

Афармленне выяў

правіць

Прывітанне, спадар Медзяноўскі. Калі ласка, паглядзіце даведку па афармленні выяў. Там напісана, як можна размяшчаць выявы ў артыкуле і задаваць іх памеры. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 10:58, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Я не магу, на маім тэляфоне няма сімвала вертыкальнай рысы. І буфера абмена таксама няма. Medzianowsky (размовы) 11:05, 5 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Сувязь са старонкамі іншамоўных вікіпедый

правіць

Калі ласка, вось так не рабіце. Для сувязі са старонкамі іншамоўных вікіпедый варта карыстацца механізмам Вікіпедыя:Інтэрвікі.--Artsiom91 (размовы) 21:33, 6 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Category:Stations

правіць

Вітаю. Калі ласка, не стаўце гэту агульную катэгорыю Вікісховішча ў артыкулы пра асобныя станцыі, для кожнай з іх, калі трэба, мусіць быць уласная катэгорыя. Таксама, не варта ствараць раздзелы, напрыклад "Цягнікі", без зместу, нават калі яго плануеце потым дадаць -- потым і створыце раздзел. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 14:27, 7 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Абразы

правіць

Недапушчальныя! Трымайцеся, калі ласка, правіл ветлівасці пры звароце да іншых удзельнікаў, дзякуй.--Хамелка/ разм. 18:49, 7 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Катэгорыі

правіць

Афармляйце катэгорыі правільна, адной агульнай катэгорыі недастаткова. Напрыклад Катэгорыя:Воднае пола на Алімпійскіх гульнях павінна знаходзіцца ў Катэгорыя:Спаборніцтвы па водным пола і Катэгорыя:Віды спорту на летніх Алімпійскіх гульнях, а не проста ў катэгорыі Алімпійскія гульні. Акрамя таго большасць катэгорый павінны змяшчаць шаблоны {{catmain}} і {{Commonscat}}. Ну і не менш важна, каб катэгорыя была звязана з адпаведнымі катэгорыямі ў іншых моўных раздзелах. Каб дадаць інтэрвікі, націсніце злева на Дадаць спасылкі, увядзіце мову і назву старонкі на гэтай мове — напрыклад, русскийКатегория:Водное поло на Олимпийских играх. Калі Вам цяжка афармляць катэгорыі самому, то можна капіраваць і перакладаць афармленне з катэгорый у Рускай Вікіпедыі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:35, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Занадта шмат літар. Medzianowsky (размовы) 12:47, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Калі ласка, не стварайце артыкулы, якія ўтрымліваюць толькі слоўнікавае вызначэнне. Артыкул павінен быць артыкулам, а не двухрадкоўем. Дзякуй за ўвагу.--Хамелка/ разм. 17:59, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Арфаграфія

правіць

Вітаю. Калі ласка, сачыце за арфаграфіяй сваіх тэкстаў, ды і лексікай таксама -- няма словаў "брак" (шлюб), "устройства" (прылада), "каторае" (якое) і г.д. Пастаўце сабе беларускі спелчэкер (гл. Вікіпедыя:Спраўджванне правапісу) і карыстайцеся ім, прынамсі грубыя памылкі ён дапаможа не рабіць. Калі Вы захавалі артыкул, паглядзіце, што атрымалася, бо, напрыклад, выява шырынёю на ўсю старонку гэта ненармальна, так кідаць артыкул нельга. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 21:38, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

У мяне тэлефон Alcatel 2012 з браузерам Opera mini, ён памяньшае выявы, а штобы правіць лепш, трэба ехаць у Віцебск, у ГУЦКВ "Інтэрнэт-цэнтр", а там гадзіна каштуе рубель. Medzianowsky (размовы) 21:49, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Ясна, спачуваю. --Максім Л. (размовы) 23:32, 9 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Інтэрвікі

правіць

Інтэрвікі знаходзяцца на Вікідата. --Artificial123 (размовы) 21:35, 13 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Вы іх прынцыпова не ставіце? --Artificial123 (размовы) 15:11, 14 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Гэта інтэрвікі не хочуць ставіцца. Medzianowsky (размовы) 17:02, 15 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
То Вы іх так ставіце, значыць. --Artificial123 (размовы) 17:10, 15 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Напэўна, з тэлефона не атрымліваецца ставіць. --Максім Л. (размовы) 11:10, 17 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Папярэджанне

правіць

За адсутнасць інтэрвік і недастабы выношу Вам папярэджанне. --Artificial123 (размовы) 20:40, 15 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Заўважу, што ўдзельнік не абавязан ставіць інтэрвікі. --JerzyKundrat (размовы) 20:56, 15 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Другое папярэданне. --Artificial123 (размовы) 14:12, 23 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

ЭКБ

правіць

Вітаю. Калі ласка, расшыфруйце, што за кніжка "ЭКБ", я тады зраблю шаблон для гэтай крыніцы. --Максім Л. (размовы) 11:12, 17 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Энцыклапедыя Культуры Беларусі. --Artificial123 (размовы) 11:14, 17 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Дзякуй, Artificial123. Пытанне знімаю, пагатоў не ўдзельнік Medzianowsky паставіў гэтую крыніцу, а толькі скапіраваў яе ў тым жа артыкуле. Перапрашаю. --Максім Л. (размовы) 11:29, 17 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Прыпыначныя пункты

правіць

Такія праўкі робяцца ботам. --Artificial123 (размовы) 19:54, 26 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Якім канкрэтна? Як яго запытаць? На старонцы "Работа для бота" няма кнопкі "дадаць запыт". --Medzianowsky (размовы) 19:59, 26 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Адкрываеце старонку і пішыце звычайную тэму, там у каментарыі ўсё напісана. А хто будзе даглядаць тое, што Вы нарабілі? --Artificial123 (размовы) 20:00, 26 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Во-во, закалупаўся даглядаць іх. Калі ласка, масавыя праўкі толькі ботам. --Максім Л. (размовы) 21:32, 3 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Гэта таксама толькі ботам. --Artificial123 (размовы) 07:42, 5 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Просьба

правіць

Калі ласка, не стаўце ў артыкулы шаблон "перакласці", бо ён не мае сэнсу: ніхто, акрамя Вас, не будзе перакладаць той ці іншы артыкул. На жаль, мы не маем такой вялікай колькасці людзей тут, каб мець асобную каманду перакладчыкаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:54, 27 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Ботапраўкі

правіць

Вітаю, калі ласка, не рабіце падобныя праўкі рукамі. Для гэтага (масавых дробных аднатыпных правак) існуюць боты, дзякуй за разуменне.--Хамелка/ разм. 15:08, 13 красавіка 2017 (+03)Адказаць

І дарэчы, ну няўжо вы не бачыце, што выгляд артыкулу становіцца жахлівым з даданнем гэтага шаблону - {{rq|stub|sources|wikify}}. Ён не паляпшаецца, а толькі псуецца. Не крыўдуйцеся, але прынамсі ў тых артыкулах, якія ў маім спісе назірання я такія праўкі адкачу.--Хамелка/ разм. 15:10, 13 красавіка 2017 (+03)Адказаць

А навошта гэты шаблон? Нельга сапсаваць дрэнны артыкул. Medzianowsky (размовы) 15:42, 13 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Угу, такі, які вы напісалі, і праўда сапсаваць далей няма куды--Хамелка/ разм. 17:49, 13 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Зноў тая ж праблема, процьма правак узору {{пачатак артыкулу:Біялогія}}→{{zoo-stub}}. Не рабіце такое рукамі, давайце заданні ботам, бо ўвесь спіс для перадогляду забіты гэтымі Вашымі аднатыповымі праўкамі. А на артыкулы, якія сапраўды трэба праверыць, у даглядчыкаў ужо не хапае часу. --Максім Л. (размовы) 13:57, 21 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Выпраўленне падвойных перасылак робяць боты. --Artificial123 (размовы) 16:53, 28 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Катэгорыі

правіць

Слухайце, ну я разумею, калі вам 10 гадоў, але ж напэўна болей? За што не возьмецеся, то нейкая шкода. Катэгорыю калі ствараеце, то паглядзіце падобны прыклад, ці ж гэта цяжка? Вось апошні прыклад: Катэгорыя:Вуліца Міцкевіча, Брэст. Вам жа сістэма падказвае - падсвечвае чырвоным, што катэгорыі Брэст не існуе. Таму што называецца яна, як і асноўны артыкул - Горад Брэст, але яшчэ лепей выкарыстаць катэгорыю Вуліцы Брэста, тады нейкаму не прыдзецца хадзіць за вамі і з мацюкамі выпраўляць гэтае абы-што--Хамелка/ разм. 08:40, 10 мая 2017 (+03)Адказаць

Назвы артыкулаў

правіць

Прывітанне, пане Медзяноўскі. Калі ласка, глядзіце з якой назвай ствараеце артыкул. Ваш артыкул я ўжо перанёс пад назву Станцыя Смаленск, і вычытаў, дарэчы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:05, 16 мая 2017 (+03)Адказаць

Заблакіраваў Вас, каб прадухіліць Вашы праўкі ў артыкуле з памылковай назвай. Калі ласка, працягвайце працу з артыкулам Станцыя Смаленск. Зараз Вас разблакірую. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:13, 16 мая 2017 (+03)Адказаць

Усё, разблакіраваў Вас. Можаце працягваць працу. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:15, 16 мая 2017 (+03)Адказаць

Дзяржаўны музей выяўленчага мастацтва і скульптуры

правіць

Калі ласка, пасля аўтаперакладу вычытайце яго!!--Ohlumon (размовы) 10:39, 25 мая 2017 (MSK) Я яго не перакладаў. Я вычыткай не займаюсь. --Medzianowsky (размовы) 12:00, 25 мая 2017 (MSK)Адказаць

А гэта? - Паштовая станцыя? Нельга ж так.--Ohlumon (размовы) 20:43, 29 мая 2017 (+03)Адказаць
Калі не пачнеце займацца вычыткай уласных правак, я Вас заблакірую. Гэта афіцыйнае папярэджанне. -- JerzyKundrat (размовы) 20:47, 29 мая 2017 (+03)Адказаць

Друкаваныя крыніцы на іншых мовах у спісе літаратуры

правіць

Вітаю, улічыце, калі ласка, што назвы іншамоўнай літаратуры не перакладаюцца, а падаюцца як ёсць, паколькі ў іншым выпадку чытач не здолее адшукаць гэтую крыніцу пры патрэбе.--Хамелка/ разм. 08:54, 1 чэрвеня 2017 (+03)Адказаць

Пра пераклад назваў біялагічных таксонаў

правіць

А канкрэтна пра гэты раздзел. Вітаю. Калі вы не маеце аўтарытэтнай беларускамоўнай крыніцы для назваў таксону, трэба выкарыстоўваць лацінскую навуковую назву. Разумею, што гэта карпатлівая праца, але толькі так. Паколькі зусім няма гарантый, што ўяўная сосновая блоха у нас будзе звацца хваёвай блошкай. Прынамсі, варта падумаць, а чаму вы робіце кальку іменна з рускай мовы. Напрыклад, талакнянка звычайная на фінскай завецца sianmarja (у даслоўным перакладзе — «свіная ягада») і sianpuolukka («свіныя брусніцы»), а па-беларуску - мядзведжае вушка ці мядзведжая ягада, таму і карыстаемся лацінскай навуковай назвай для тых таксонаў, для якіх няма добрага беларускамоўнага пацверджання.--Хамелка/ разм. 22:02, 22 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Дарэчы, вось толькі цяпер заўважыла, што вы там для Mamestra brassicae пераклалі аўтаматам Капусная саўка, а яна ж з сямейства сОўкі, а не Саўкі. Вось да чаго прыводзіць аўтапераклад без вычыткі і разумення...--Хамелка/ разм. 22:27, 22 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Анчоусы

правіць

І зноў вітаю. Калі ласка, не стварайце новых артыкулаў, пакуль не вычытаеце ўсё ніжэй шаблону {{арфаграфія}}. У іншым выпадку буду вымушана вас заблакаваць за машынныя пераклады.--Хамелка/ разм. 22:45, 22 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Практыкаванне №2 — Салата Аліўе. --JerzyKundrat (размовы) 22:47, 22 жніўня 2017 (MSK)Адказаць
На жаль, Яндэкс браўзер не можа праверыць беларускую арфаграфію. --Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 11:16, 24 жніўня 2017 (MSK)Адказаць

Выпраўленне падвойных перакіраванняў

правіць

Калі ласка, не выпраўляйце падвойныя перанакіраванні рукамі. Гэту справу выконвае бот. Магчыма, у сувязі з вялікай колькасцю пераносаў гэта адбудзецца з затрымкай, аднак я яшчэ не бачыў каб памылковая спасылка заставалася назаўсёды.--Artsiom91 (размовы) 12:32, 4 верасня 2017 (MSK)Адказаць

Псеўдаботапраўкі

правіць

Вітаю, фактычна вось гэта ботапраўка. Вы не толькі засмечваеце спісы назіранняў, таму што ў адрозненне ад правак сапраўдных ботаў вашы праўкі там адключыць немагчыма, дык яны яшчэ і неправераныя. Або скараціце іх колькасць да 10-20 на суткі, або супыніце, калі ласка, у адваротным выпадку буду прагрэсіўна блакаваць, бо загад хадзіць за вамі і пераглядаць нам аддаць няма каму.--Хамелка/ разм. 20:51, 6 верасня 2017 (MSK)Адказаць

Выдадзіце мне статус аўтадаглядчыка. Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 20:59, 6 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Цяпер кожная мая праўка будзе аўтаматычна памячацца як дробная. Вадзім Медзяноўскі (папярэдзіць) 21:07, 6 верасня 2017 (MSK)Адказаць
Для атрымання сцяга ёсць адмысловая працэдура. А за пул неправераных правак у колькасці, якая перавысіць 10-20 за суткі, я, як і пісала вышэй, буду блакаваць прагрэсіўна.--Хамелка/ разм. 07:14, 7 верасня 2017 (MSK)Адказаць
А які сэнс у гэтай замене?--Liashko (размовы) 21:25, 6 верасня 2017 (MSK)Адказаць

Вішня звычайная

правіць

Для такой шырока распаўсюджанай культурнай расліны цяпер артыкул - зусім мінімальны стаб.--Хамелка/ разм. 18:42, 9 верасня 2017 (MSK)Адказаць

жопа?

правіць

Вітаю. Ці можа Вы патлумачыць, што гэта за "жопа" і чаму? --Максім Л. (размовы) 11:28, 28 верасня 2017 (MSK)Адказаць

Пасля чарговай "жопы", варта 1 суткі адпачыць. Дэ-юрэ: "За вандалізм". --Максім Л. (размовы) 22:13, 28 верасня 2017 (MSK)Адказаць

Праўце там. --JerzyKundrat (размовы) 19:12, 13 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Выбух

правіць

Які сэнс Вашых правак у дадзеным артыкуле? --Artificial123 (размовы) 19:52, 15 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Каледж

правіць

А пра Беларусь забыліся?--Ohlumon (размовы) 11:11, 17 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Не я, я толькі перакладчык. --МВ (папярэдзіць) 11:18, 17 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
І што? Дык дадайце, гэта няцяжка. Прайдзіцеся па катэгорыі Каледжы паводле алфавіта ў нас і рувікі. А то вы распісалі каледжы ЗША, Расіі, але пра беларускія ні гуку. Беларускі хлопец-чытач сунецца за даведкай, а вы яму арызонскі каледж ў нос суеце.--Ohlumon (размовы) 11:44, 17 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
Спадар Ohlumon, калі лічыце што гэта няцяжка, дык вазьміце і дадайце, а не чапляйцеся да іншых удзельнікаў, якія аказваць пасільную дапамогу Вікіпедыі, а не выконваюць усемагчымыя запыты.--Artsiom91 (размовы) 11:58, 17 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
А гэта і ёсць дапамога - растлумачыў як зрабіць. Трэба памятаць, што тут беларуская вікі. У наступны раз удзельнік гэта ўспомніць. Разумею, што для вас колькасць вышэй ўсяго, але ж і пра хоць нейкую якасць навошта забывацца?--Ohlumon (размовы) 12:26, 17 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Шаблон:ДВ-Навігацыя

правіць

Не думаю, што ў беларускай Вікіпедыі патрэбная навігацыя па датах. У адрозненне ад рускай вікіпедыі, тут куда менш старонак выстаўляецца на выдаленне/перайменаванне і інш., сэнсу дзяліць на дні няма.--Artsiom91 (размовы) 14:03, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

У апошн час штосці шмат артыкулаў выстаўляецца да выдалення. --МВ (папярэдзіць) 14:57, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць
Быў бы сэнс, калі б 5-10 старонак штодзень выстаўляліся, але зараз такога няма. У нас зараз усяго 13 старонак на выдаленні, гэта зусім няшмат. Вашыя старонкі Вікіпедыя:Да выдалення/27 кастрычніка 2017 і іншыя выдаляю, бо ў іх увядзенні зараз няма неабходнасці, і яно не ўзгоднена з супольнасцю. Калі лічыце іх наяўнасць абгрунтаванай і неабходнай, то спытайце спачатку меркаванне іншых удзельнікаў на Форуме.--Artsiom91 (размовы) 15:00, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Маленькі ціп

правіць

Дзень добры, калега! Зараз у ContentTranslation з'явілася добрая фішка - можна ствараць старонку з перакладам спачатку ў асабістай прасторы, потым яе дапрацоўваць і пераносіць у асноўную прастору. Я так і раблю ў апошні час ;). Пераключаць можна кнопкай з выявай шасцярэнкі злева ад Апублікаваць пераклад. --Igro by (размовы) 16:07, 27 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Маленечкія артыкульчыкі

правіць

Вадзім, прывітанне. Па гарачых слядах хачу запытацца. Нашто Вы ствараеце драбнюсенькі артыкул Нарнія і сам жа ставіце там шаблон {{дапісаць}}? Вы ж можаце спакойна ў чарнавіку напісаць прымальны артыкул (каб самому сорамна не было) і потым перанесці яго ў асноўную прастору. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:03, 16 мая 2018 (MSK)Адказаць

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў

правіць

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:48, 26 лютага 2021 (+03)Адказаць