Адмірал Серпінек

«Адміра́л Серпі́нек» (да 1920 г. — «Таццяна», у 1920—1922 г. — «Т–2», у 1940—1941 г. — «Прыпяць») — польскі штабны карабель, перароблены з расійскага парахода. У 1928—1939 гадах служыў у Пінскай рачной флатыліі ваенна-марскога флота Польшчы.

Адмірал Серпінек
польск.: ORP Admirał Sierpinek
Гісторыя карабля
Дзяржава сцяга  Расійская імперыя
 Польшча
 СССР
Спушчана на ваду да 1919
Уведзены ў эксплуатацыю 13 жніўня 1920
Гады службы 19201941
Порт прыпіскі Пінск
Выведзены са складу флоту 18 верасня 1941
Сучасны статус знішчаны
Асноўныя характарыстыкі
Хуткасць (надводная) 7,5 вузлоў
Экіпаж 49
Памеры
Водазмяшчэнне надводнае 117,5 т
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) 45 м
Шырыня корпуса найб. 9,6 м
Сярэдняя асадка (па КВЛ) 0,7 м
Сілавая ўстаноўка
Узбраенне
Артылерыя 2 x 7,92-мм кулямёты Максіма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы ORP Admirał Sierpinek (Ship, 1920)

Гісторыя правіць

Дакладная дата пабудовы і звесткі пра першага ўладальніка судна ў крыніцах не захаваліся. Вядома, што яно з’яўлялася колішнім расійскім пасажырскім параходам «Таццяна», які выкарыстоўваўся для перамяшчэння па Дняпры і Прыпяці. У сакавіку 1919 г. параход быў мабілізаваны ў Прыпяцкую ваенную флатылію СССР у якасці гідраавіяносца. У студзені 1920 года ўвайшоў у склад Дняпроўскай ваеннай флатыліі, дзе выконваў функцыю плывучай базы.

27 красавіка 1920 г. у Чарнобылі параход быў захоплены польскімі войскамі і, пасля рамонта, 1 чэрвеня 1920 г. быў ўключаны ў склад Пінскай рачной флатыліі як грузавое судна «Т-2». Падчас адступлення флатыліі з Украіны і Усходняга Палесся, «Т-2» буксіраваў здабытыя (пераважна, у Кіеве) катары і параходы. 21 ліпеня 1920 г. ён наблізіўся да Пінска, але быў затоплены экіпажам на Піне праз чатыры дні з-за немагчымасці працягнуць плаванне з прычыны нізкага ўзроўня вады на Каралеўскім канале[1].

Пасля адыхода палякаў, карабель быў падняты савецкімі вайскоўцамі і адбуксіраваны да Мастоў Валынскіх, дзе праз нездзяйсняльнасць далейшай эвакуацыі зноў быў затоплены.

Неўзабаве па завяршэнні савецка-польскай вайны тэрыторыя Палесся канчаткова адыйшла да Польшчы. У красавіку 1921 г. карабель быў падняты са дна і накіраваны ў Модлін, дзе адбыўся грунтоўны рамонт судна. У 1922 годзе атрымаў назву «Адмірал Серпінек» у гонар Мацея Серпінека — першага польскага адмірала (XVI ст.) і стаў называцца вайсковым караблём Рэчы Паспалітай, дзеля чаго быў узброены двума станкавымі кулямётамі[1].

У 1925 годзе карабель быў накіраваны ў школу марскіх адмыслоўцаў у Свецэ на Вісле, дзе выкарстоўваўся як навучальны. Непрацяглы час таксама знаходзіўся ў Гданьскім вайсковым порце і эксплуатаваўся там як месца для харчавання экіпажа караблёў і афіцэраў.

У кастрычніку 1928 г. пад камандаваннем паручніка флота К. Копца карабель адплыў з Гданьска ў Модлін, дзе судна засталося зімаваць. Ад таго часу «Адмірал Серпінек» знаходзіўся ў статусе штабнога карабля Пінскай рачной флатыліі ваенна-марскога флота Польшчы, хаця прыбыў у Пінск толькі ў 1929 годзе. У 1935 г. адбылася перабудова карабля, у ходзе якой быў заменены паравы кацёл.

Згодна з мабілізацыйным планам, у межах выдзеленага адрэзка Прыпяці параход павінны быў весці назіранне за пераходам у раёне Сітніцкага канала. Камандуючым караблём стаў паручнік флота Януш Марцінеўскі.

30 сакавіка 1939 года судна накіравалася да азначанага месца. Па дарозе, у раёне Мастоў Валынскіх, «Адмірал Серпінек» сцягнуў з мялі на глыбокую ваду буксір «Вадалаз».

17 верасня 1939 г. у сувязі з пачаткам пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь камандаванне прыняла рашэнне затапіць параход. Былі адчынены ніжнія клапаны і ілюмінатары, а ў ніжняй частцы судна выразаны адтуліны. Каля 14.00 карабель зваліўся на правы борт і затануў[1].

«Адмірал Серпінек», падняты савецкімі вайскоўцамі пры дапамозе старой польскай шаланды «К6» у лістападзе 1939 г., неўзабаве быў перабудаваны і ўключаны ў склад Пінскай вайсковай флатыліі пад новым найменнем «Прыпяць».

На самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня 1941 г., «Прыпяць», якая знаходзілася на Дняпры, трапіла пад авіяўдар люфтвафэ, у выніку чаго 1 чалавек атрымаў раненні. 20 ліпеня 1941 года судна было перапраўлена ў Кіеў, дзе 18 верасня пры пакіданні горада карабель быў падарваны экіпажам паводле загада ваеннага савета. У 1944 годзе рэшткі «Адмірала Серпінека» былі выняты з вады і пушчаны на металалом[2].

Зноскі

  1. а б в ORP "Admirał Sierpinek" (польск.). Dobroni.pl (16 сакавіка 2013). Праверана 07.06.2019.
  2. ПРИПЯТЬ (до сентября 1939 г. "Admirał Sierpinek") (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018. Праверана 07.06.2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць