Ліхтар (архітэктура)

Ліхтар у архітэктуры — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі.

Ліхтар кафедральнага сабора Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі
ліхтар кафедральнага сабора Ілі

Такога роду канструкцыі часам сустракаюцца ў сярэднявечных пабудовах (ліхтар кафедральнага сабора Ілі). Пазней пад словам ліхтар сталі разумець адкрыты верхні ярус вежы, што звязана з падабенствам гэтага архітэктурнага элемента з ліхтаром і выкарыстаннем яго ў якасці месцазнаходжання сігнальнага агню.

У архітэктуры Адраджэння і барока ліхтаром звалі маленькую купалападобную надбудову з дэкаратыўнымі аркадамі, якая часам выкарыстоўвалася для асвятлення памяшкання, але часцей выконвала дэкаратыўную функцыю.

Найбольш вядомымі саборамі з ліхтаром на купале з'яўляюцца кафедральны сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі, Сабор Святога Пятра ў Рыме, Сабор Святога Паўла ў Лондане і Капітолій у Вашынгтоне.

Пад ліхтаром таксама разумеюць:

  • Зашклёны або выступ у сцяне будынка на вышыню 1-2 ці больш паверхаў з шэрагам вокнаў
  • Шкляная частка дахавага пакрыцця, прызначаная для верхняга асвятлення

Літаратура

правіць
  • Архитектура: Краткий справочник / Под ред. М. В. Адамчика. — М.: АСТ, 2007. — С. 516. — 624 с. — ISBN 978-5-17-031054-8.