ФК Рэал Сасьедад

іспанскі футбольны клуб

«Рэал Сасьеда́д» (ісп.: Real Sociedad de Futbol) — іспанскі футбольны клуб з горада Сан-Себасцьян, прадстаўляе Краіну Баскаў. Заснаваны 7 верасня 1909 года, быў адным з заснавальнікаў Ла Лігі ў 1928 годзе. Хатнія гульні праводзіць на арэне «Анаэта».

Рэал Сасьедад
Поўная назва Real Sociedad de Fútbol, S.A.D.
Мянушкі бела-сінія
Заснаваны 1909
Горад Сан-Себасцьян, Іспанія
Стадыён Анаэта
Умяшчальнасць: 25 000
Прэзідэнт Хакін Аперыбай[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2021/22 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Найлепшыя гады каманды прыйшліся на 1980-я гады, калі клуб двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. «Рэал Сасьедад» доўгі час браў у каманду толькі баскаў, накшталт «Атлетыка» з Більбаа, але гэтая традыцыя была скасавана ў 1989 годзе, калі ў клуб быў запрошаны ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі і клуба «Ліверпул» Джон Олдрыдж.

«Рэал Сасьедад» акркамя футбольнай каманды мае такасама некалькі спартыўных секцыяў, як жаночы футбол, лёгкая атлетыка, хакей на траве і каманду ў басконскую гульню пелоту.

ГісторыяПравіць

ПачатакПравіць

Футбол з’явіўся ў Сан-Себасцьяне ў пачатку 1900-х гадоў дзякуючы намаганням студэнтаў і мігрантаў, якія вярнуліся з Вялікабрытаніі і прывезлі на радзіму гульню. У 1904 годзе яны ўтварылі ў San Sebastian Recreation Club. Клуб у 1905 годзе браў удзел у спаборніцтве на Кубак Іспаніі. У маі 1905 года быў утворны футбльны клуб «Сан-Себасцьян» як асобная структура клуба San Sebastian Recreation Club. У 1909 годзе кіраўніцтва новага клуба звярнуліся да арганізатараў Кубку Іспаніі аб рэгістрацыі клуба ў турніры, але дазвол не быў атрыманы з-за магчымасці блытаніны з клубам Club Ciclista de San Sebastian. Каб пазбегнуць гэтай сітуацыі клуб быў перайменаваны ў Sociedad de Futbol 7 верасня 1909 года. У 1910 годзе кароль Іспаніі Альфонса XIII, які выкарыстоўваў Сан-Себасцьян у якасці сваёй летняй рэзідэнцыі, надаў клуба сваё апекунства, дзякуючы чаму да назва была аздоблена словам «Рэал». У 1928 годзе «Рэал Сасьедад» быў у ліку заснавальнікаў Ла Лігі. У першым жа розыгрышу спаборніцтва клуб заняў выніковае чацвёртае месца, а яго ігрок Франсіска «Пака» Біенсабас стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. Назва каманды было зменена на Donostia Club de Futbol у 1931 годзе разам са стварэннем Другой іспанскай рэспублікі, але была зменена назад на «Рэал Сасьедад» пасля сканчэння Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1939 годзе. Каманда ў цэлым вагаліся паміж Ла Лігай і Сегундай, толькі ў 1940-х гадах клуб сем разоў вылятаў і вяртаўся ў Прымеру. Прыкладна ў гэты ж час за каманду ў якасці брамніка гуляў скульптар Эдуарда Чылліда, пакуль траўма не паклала канец яго футбольнай кар’еры.

Поспехі 1980-хПравіць

Каманда заняла другое месца ў Ла Лізе ў першы раз у сезоне 1979/80, набраўшы 52 пунктаў. У той жа час пераможца чэмпіянату «Рэал» Мадрыд атрымаў 53 ачкі, а бронзавы прызёр «Спортынг Хіхон» адстаў ад басконскага клуба на 13 ачкоў. На наступны сезон «Рэал Сасьедад» стаў пераможцам чэмпіянату, атрымаўшы свой ​​першы тытул і не дазволіўшы мадрыдскаму «Рэалу» чацвёрты раз запар стаць чэмпіёнам. Адобва клубы атрымалі па 45 ачкоў, але па розніцы мячоў клуб з Сан-Себасцьяна апярэдзіў сталічных ігракоў[1]. Кваліфікаваўшы такім чынам у розыгрыш Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў сезона 1981/82, «Рэал Сасьедад» быў выбіты ў першым раўндзе балгарскім клубам ЦСКА. Атрымаўшы паражэнне ў Балгарыі з лікам 1:0, у Іспаніі клубы галоў гэтак і не здолелі забіць[2].

ДасягненніПравіць

Чэмпіён Іспаніі (2):

  • 1981, 1982

Уладальнік Кубка Іспаніі (3):

  • 1909, 1987, 2020

Уладальнік Суперкубка Іспаніі (1):

  • 1982

СкладПравіць

Станам на верасень 2022 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Алекс Рэміра 1995
2   Аб Алекс Сола 1999
3   ПА Марцін Субімендзі 1999
4   ПА Асьер Ільярамендзі   1992
5   ПА Ігар Субельдыя 1997
6   Аб Арыц Элустонда 1994
7   Нап Андэр Барэнечэа 2001
8   ПА Мікель Мерына 1996
9   Нап Карлас Фернандэс 1996
10   ПА Мікель Аярсабаль 1997
11   Нап Махамед-Алі Шо 2004
12   Аб Аен Муньяс 1997
13   Бр Андані Субіаўрэ 1996
Паз. Імя Нар.
14   ПА Такэфуса Кубо 2001
15   Аб Дыега Рыка 1993
16   ПА Андэр Гевара 1997
17   ПА Роберт Навара 2002
18   Аб Андоні Гарасабель 1996
19   Нап Александэр Сёрлат 1995
20   Аб Хон Пачэка 2001
21   ПА Давід Сільва 1986
22   ПА Беньят Тур’ентэс 2002
23   ПА Браіс Мендэс 1997
24   Аб Рабен Ле Нарман 1996
25   Нап Умар Садык 1997
  ПА Марцін Меркеланс 1995

Зноскі

СпасылкіПравіць