ФК Спортынг Хіхон
«Спортынг» (ісп.: Real Sporting de Gijón) — іспанскі футбольны клуб з Хіхона, Астурыя. Заснаваны 1 чэрвеня 1905 года. Вядомыя пад мянушкай «чырвона-белыя» з-за паласатай кашулі. Хатні стадыён «Эль Малінон» — найстарэйшы прафесійны футбольны пляц у Іспаніі, выкарыстоўваецца з 1908 года. З іспанскай мовы назва клуба перакладаецца як «Вялікі млын», бо стадыён размяшчаўся ля старога вадзянога млына.
Спортынг Хіхон | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Real Sporting de Gijón, S.A.D. | |||
Заснаваны | 1 чэрвеня 1905 | |||
Горад | Хіхон, Іспанія | |||
Стадыён |
Эль Малінон Умяшчальнасць: 25 855 |
|||
Уладальнік | Школа футбола Марэа[d] | |||
Прэзідэнт | Хаўер Фернандэс Радрыгес[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Сегунда | |||
2019/20 | 13 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
З 1912 года да клуба дадаецца назва «Рэал» («каралеўскі»), пасля таго як кароль Іспаніі Альфонса XIII бярэ патранаж над клубам. З 1941 па 1970 гады назва клуба была скарочана да Real Gijon, бо выкарыстанне іншамоўных слоў было забаронена. У агульнай табліцы Ла Лігі займае 15 радок. З’яўляецца адным з дзевяці клубаў Іспаніі, што ніколі не апускаліся ніжэй за другі дывізіён. Гістарычны праціўнік — «Рэал Аўеда», гульні паміж клубамі маюць назву астурыйскае дэрбі.
Да таго, як пачаў праводзіца чэмпіянат Іспаніі, клуб 15 разоў станавіўся пераможцам Астурыі. Найвышэйшае дасягненне ў Ла Лізе — другое месца ў сезоне 1978/1979. Двойчы быў фіналістам Кубка Іспаніі: у 1981 і 1982 гадах.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Спортынг Хіхон
- Афіцыйны сайт (ісп.)