ФК ПАОК

грэчаскі футбольны клуб

ПАОК (грэч. ПАОК — Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών, Пан-Фесаланійскі Атлетычны Клуб Канстанцінопальцаў) — грэчаскі футбольны клуб з горада Салонікі.

ПАОК
Paok2013.png
Поўная назва грэч. Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών
Заснаваны 12 красавіка 1926
Горад Салонікі, Грэцыя
Стадыён Тоўмба
Умяшчальнасць: 29 000
Уладальнік Іван Савідзі[d]
Прэзідэнт Іван Савідзі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2021/22 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

ПАОК з’яўляецца найстарэйшым падраздзяленнем спартыўнага клуба ПАОК, які з’яўляецца спадчыннікам клуба «Гермес» (грэч. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэчаскай камуне Пера, у адным з раёнаў Стамбула[1].

Аднак пасля сканчэння грэка-турэцкай вайны і абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасць ігракоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму, пасяліліся ў Салоніках, дзе яны заснавалі клуб ПАОК, аднак першапачаткова клуб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Частка ігракоў з’ехала з Канстанцінопаля ў Афіны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны афінскі клуб АЕК. Стварэннем клуба афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 года, калі кіраўніцтва клуба атрымала адпаведныя дакументы, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клуб правёў таварыскія гульні з іншымі клубамі Салонікаў. Так 26 ліпеня 1925 года ПАОК правёў матч супраць клуба «Іракліс», які скончыўся перамогай навастворанай каманды з лікам 2:1. Праз два тыдні ПАОК атрымаў паражэнне ад «Арыса» з лікам 5:2.

ЗаўзятарыПравіць

Вароты 4 з’яўляюцца сектарам, дзе знаходзяцца на матчах прыхільнікі клуба. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клуба ПАОК і носяць адзенне ў традыцыйных чорна і белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны з заўзятарамі сербскага клуба «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клуба ОФІ. Дружба з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасферы на матчах паміж клубамі.

ДасягненніПравіць

  • Суперліга Грэцыі
    •   Чэмпіён (3): 1975/76, 1984/85, 2018/19
    •   2-е месца (11): 1936/37, 1939/40, 1972/73, 1977/78, 2009/10, 2012/13, 2015/16, 2017/18, 2019/20, 2020/21, 2021/22
  • Кубак Грэцыі
    •   Пераможца (8): 1971/72, 1973/74, 2000/01, 2002/03, 2016/17, 2017/18, 2018/19, 2020/21
    •   Фіналіст (14): 1938/39, 1950/51, 1954/55, 1969/70, 1970/71, 1972/73, 1976/77, 1977/78, 1980/81, 1982/83, 1984/85, 1991/92, 2013/14, 2021/22

СкладПравіць

Станам на сакавік 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Яніс Каргас 1994
3   Аб Іван Несберг 1996
4   Аб Сверыр Інгасан 1993
5   Аб Яніс Міхаілідыс 2000
7   ПА Амар Эль-Кадуры 1990
8   ПА Доглас Аўгусту 1997
9   Нап Нелсан Алівейра 1991
10   ПА Томас Мург 1994
11   ПА Тайсан 1988
14   Нап Андрыя Жыўкавіч 1996
16   Аб Томаш Кэндзёра 1994
18   Бр Жыўка Жыўкавіч 1989
19   Аб Лефтэрыс Ліратзіс 2000
20   ПА Віейрынья (капітан) 1986
21   ПА Дыега Бісесвар 1988
22   ПА Штэфан Шваб 1990
23   Аб Хаан Састрэ 1997
24   Аб Марыяс Цаўсіс 2000
Паз. Імя Нар.
26   ПА Тыягу Данташ 2000
27   ПА Ясмін Курціч 1989
31   ПА Андрэ Рыкарду 2000
32   ПА Ніка Нінуа 1999
42   Бр Дамінік Котарскі 2000
50   ПА Філіпі Суарыш 1999
54   Бр Канстантынас Баламенас 2002
55   Аб Рафа Суарыш 1995
59   Аб Канстантынас Куліеракіс 2003
64   Бр Хрыстас Таліхманідыс 2001
65   ПА Яніс Канстантэліяс 2003
71   Нап Брэндан 1995
75   Аб Эрміс Селімай 2004
76   Аб Панаётыс Панаёту 2002
77   ПА Халед Нарэй 1994
95   Нап Стэфанас Цымас 2006
99   Нап Уладзімір Браданіч 1999

Зноскі

  1. History of PAOK Архівавана 30 жніўня 2009.. paokfc.gr

СпасылкіПравіць