Нажні́цы — прылада для разразання, складзеная з пары металічных лёзаў злучаных для ўтварэння рычага, які змяншае патрэбную для прыкладання лёзаў моц. Лёзы слізгаюць адно па другім і разразаюць прадмет з двух бакоў. Нажніцамі часта разразаюць паперу, кардон, тонкую пластмасу, тканіну, кабелі і іншыя прадметы. Акрамя звычайных нажніцаў ёсць таксама прамысловыя варыянты (напрыклад, для разразання металу). Ратаўнікі часта выкарыстоўваюць гідраўлічныя нажніцы.

Набор нажніц

Гісторыя

правіць

Даволі магчыма, што нажніцы былі вынайдзеныя ў 1500 гадах да нашай эры ў старажытным Егіпце. Найстарэйшыя са знойдзеных нажніцаў паходзяць з Месапатаміі, іх датуюць 1—2 тысячагоддзем да нашай эры. Гэтыя нажніцы тыпу «спружынных», складаюцца з двух бронзавых лёзаў, злучаных на ручках тонкай гнуткай палоскай выгнутай бронзы, якая служыла для ўтрымання лёзаў на адной лініі, дазваляла сціскацца ім разам і рассоўваць пры аслабленні націскання. Нажніцы спружыннага тыпу трывала ўвайшлі ва ўжытак і выкарыстоўваліся ў Еўропе да 16 стагоддзя. Аднак паваротныя нажніцы з бронзы або жалеза, у якіх лёзы паварочваліся ў пункце паміж кончыкамі і ручкамі, прамыя продкі сучасных нажніцаў, вынайдзены рымлянамі каля 100 года н.э. Яны ўвайшлі ў звыклае жыццё грамадзян Старажытнага Рыма, а адтуль распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Канструкцыя паваротнага тыпу набыла шырокую папулярнасць і да гэтага часу выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх сучасных нажніцах.[1]

 
Нажніцы з археалагічных раскопак Маладзечанскага замка, XVI стагоддзе. Археолагі М. А. Ткачоў, І. У. Ганецкая, 1981, 2006 гг. Мінскі абласны краязнаўчы музей.

Ранняя вытворчасць

правіць

У Сярэднявеччы і эпоху Адраджэння спружынныя нажніцы вырабляліся шляхам награвання кавалка жалеза ці сталі, а затым расплюшчвання яго канцоў і фармавання лёзаў на кавадле. Цэнтр стрыжня награвалі, згіналі, утвараючы спружыну, пасля чаго астуджвалі і паўторна награвалі, каб зрабіць яго гнуткім.

У XIX стагоддзі паваротныя нажніцы кавалі ўручную з па-майстэрску ўпрыгожанымі ручкамі. Іх выраблялі каваннем сталі па фігурных паверхнях, вядомых як «выступы», якія фарміравалі лёзы. Кольцы на ручках, вядомыя як дужкі, вырабляліся шляхам прабівання адтуліны ў сталі і пашырэння яе завостраным канцом кавадлы.

Аж да цяперашняга часу захаваўся цэлы шэраг найстарэйшых камерцыйных кампаній якія спецыялізуюцца на вытворчасці нажніцаў. Кітайская Hangzhou Zhang Xiaoquan якая атрымала сваю назву ад імя майстра Чжана Сяацуня які адкрыў у XVI стагоддзі вытворчую краму «Чжан Далонг» у раёне Ханчжоў вырабляе нажніцы з 1663 года. У часы праўлення кітайскіх імператараў дынастыі Цын нажніцы вырабленыя кампаніяй падаваліся каралеўскай сям’і і выкарыстоўваліся ў палацах. У цяперашні час тэхналогія вытворчасці нажніцаў кампаніі ўключана ў першую партыю нематэрыяльных актываў, зарэгістраваных у Нацыянальным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.[2]

Фінская кампанія Fiskars Group па вытворчасці спажывецкіх тавараў, заснаваная ў 1649 годзе ў вёсцы Фіскарс. З’яўляецца найстарэйшай прыватнай кампаніяй у Фінляндыі, якая мае дачыненне да вытворчасці нажніцаў. А таксама адна з найстарэйшых бесперапынна дзеючых кампаній у свеце. Кампанія William Whiteley & Sons (Sheffield) Ltd. вырабляла нажніцы ўжо да 1760 года, хоць лічыцца, што гандаль пачаўся яшчэ раней. Першая гандлёвая марка была прэзентавана ў 1791 годзе. Кампанія да гэтага часу вырабляе нажніцы і з’яўляецца найстарэйшай кампаніяй на Захадзе, якая мае дачыненне да дадзенага рамяства.[3]

Лічыцца, што ў Еўропе паваротныя нажніцы не вырабляліся ў вялікай колькасці да 1761 года, калі Роберт Хінчліф з Шэфілда вырабіў першую пару сучасных нажніцаў з загартаванай і паліраванай літай сталі. Хінчліф жыў на плошчы Чэйні (цяпер на месцы ратушы Шэфілда) і ўстанавіў шыльду, на якой называў сябе «вытворцам выдатных нажніцаў». Ён дабіўся высокага продажу ў Лондане і іншых месцах.[1]

Так званыя фестонныя або зігзагавыя нажніцы былі вынайдзены і запатэнтаваны ў 1893 годзе Луізай Осцін з Уоткама, штат Вашынгтон.

У 19 стагоддзі нямецкі хірург Ёганэс Фрыдрых Аўгуст фон Эсмарх вынайшаў медыцынскія нажніцы выгнутай канструкцыі для бяспечнага пераразання бінтоў і павязак на целе хворага названыя, нажніцамі Эсмарха.

Сучасная вытворчасць

правіць

У XXI ст. пераважная большасць сусветнай вытворчасці нажніцаў ажыццяўляецца ў Кітаі. Станам на 2019 год на Кітай прыпадала 64,3 % сусветнага экспарту нажніцаў. У спалучэнні з экспартам з Кітайскага Тайбэя гэты паказчык узрастае да 68,3 працэнта. Асноўныя цэнтры вытворчасці сканцэнтраваны ў правінцыі Гуандун[4][няма ў крыніцы].

Кампанія Hangzhou Zhang Xiaoquan, адна з найстарэйшых бесперапынна дзейных вытворцаў нажніцаў у свеце і вырабляе штогод каля сямі мільёнаў пар недарагіх нажніцаў на сусветны рынак[5].

Францыя

правіць

У Францыі ёсць некалькі гістарычна важных цэнтраў вытворчасці нажніцаў: Верхняя Марна ў Нажан-ан-Басіньі, Шатэльра, Цьер і Руан у 18-19 стагоддзях перайшлі да выплаўлення[няпэўнае слова] нажніцаў[6][7].

Горад Цьер вядомы як «сталіца нажавой прамысловасці Францыі» застаецца важным цэнтрам вытворчасці нажніцаў і сталовых прыбораў. Тут знаходзіцца музей Кузелеры, у якім прадстаўлена 800-гадовая гісторыя вырабу клінкоў створаных мясцовымі майстрамі. Многія вядомыя французскія вытворцы нажніцаў базуюцца менавіта ў Цьеры[8].

Германія

правіць

У 2019 годзе ўклад Германіі ў вытворчасць нажніцаў складаў каля 7 % сусветнага экспарту. Золінген у Паўночным Рэйне-Вестфаліі, які часта называюць «горадам клінкоў», з часоў Сярэднявечча быў важным цэнтрам вытворчасці нажніцаў на нямецкай зямлі, а ў канцы 18 стагоддзя ў горадзе дзейнічала некалькі сотняў майстроў[9].

Кампанія Friedrich Herder, заснаваная ў Золінгене ў 1727 годзе, адна з найстарэйшых вытворцаў нажніцаў, якія да гэтага часу працуюць у Германіі[10].

Італія

правіць

Камуна Прэмана, што ў правінцыі Лека здаўна была важным цэнтрам вытворчасці металічных інструментаў, у прыватнасці нажніцаў. Да канца XX стагоддзі на тэрыторыі камуны было некалькі дзясяткаў спецыялізаваных майстэрняў[11]. У 2019 годзе Італія экспартавала 3,5 працэнты ад агульнага аб’ёму нажніцаў, вырабленых у свеце.

Адной з найстарэйшых фірмаў па вытворчасці нажніцаў у Прэмане, якая да гэтага часу дзейнічае — Sanelli Ambrogio, заснаваная ў 1869 годзе.

Іспанія

правіць

У іспанскім горадзе Сольсан вытворчасць нажніцаў пачата ў 16 стагоддзі. На піку развіцця галіны ў 18 стагоддзі працавала 24 майстэрні, аб’яднаныя ў Гільдыю Святога Элігіуса, заступніка вытворцаў нажоў[12]. Аднак на пачатку 21 ст. кампанія Pallarès Solsona, заснаваная ў 1917 году Луісам і Карлесам Паларэс Канал і дагэтуль кіраваная сям’ёй — адзіны дзеючы вытворца нажніцаў у горадзе[13].

Альбасеце — яшчэ адзін іспанскі горад здаўна звязаны з вытворчасцю рэжучых інструментаў у тым ліку нажніцаў[14].

Вялікабрытанія

правіць

Шэфілд быў месцам першай масавай вытворчасці нажніцаў, якая пачалася ў 1761 годзе. Да 19 стагоддзя ў Шэфілдзе налічвалася каля 60 кампаній па вытворчасці стальных нажніцаў. Аднак з 1980-х гадоў глабалізацыя прамысловасці і пераход да таннейшых нажніцаў масавай вытворчасці прывялі да дэфляцыі і шматлікія саматужныя вытворцы не здолелі далей канкурыраваць. У 2021 годзе нажнічная прамысловасць Шэфілда складалася толькі з дзвюх мясцовых кампаній.

Апошнія вытворцы нажніцаў у Шэфілдзе — William Whiteley, заснаваная ў 1760 годзе, і Ernest Wright, заснаваная ў 1902 годзе. На пачатку 21 ст. абедзве кампаніі не арыентаваны на масавую вытворчасць. Паводле ацэнак, паміж[няпэўнае слова] двума фірмамі працуе не больш за дзесяць «зборшчыкаў» або «крамеканструктараў», кваліфікаваных майстроў, адказных за высакаякасную зборку нажніцаў Шэфілда. У 2020 годзе Эрнэст Райт узнагароджаны Брытанскай асацыяцыі рамёстваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Японія

правіць

Выраб нажніцаў у Японіі пачынаецца з вырабу мячоў у 14 стагоддзі. Секі ў прэфектуры Гіфу быў вядомым цэнтрам вырабу мячоў з 1200-х гадоў. Калі гараджанам забаранілі насіць мячы, гарадскія кавалі перайшлі да вырабу нажніцаў і нажоў. Ёсць мноства спецыялізаваных тыпаў японскіх нажніцаў[15].

Майстэрняй Саске ў горадзе Сакаі на поўдзень ад Осакі кіруе Ясухіра Хіракава, каваль нажніцаў у пятым пакаленні. Кампанія існуе з 1867 года [16]. Ясухіра Хіракава — апошні вытворца традыцыйных нажніцаў у Японіі, які вырабляе нажніцы ў традыцыйным стылі, лёзы якіх лічацца танчэйшымі, лягчэйшымі і вастрэйшымі за еўрапейскія. У 2018 годзе ён быў паказаны ў дакументальным фільме, дзе паказана пара яго абрэзкаў[няпэўнае слова] Бонсай, якія прадаваліся па цане 35 000 долараў ЗША за асобнік[17].

Віды нажніцаў

правіць

За тысячагоддзі існавання нажніцы сур’ёзна развіліся, прайшлі шлях ад простай побытавай прылады да высокафункцыянальнага вырабу. У наш час іх выкарыстоўваюць для шырокага кола задач.

Сучасныя нажніцы адрозніваюць па прызначэнні, памерах, форме лёзаў і ручак, матэрыяле і іншых параметрах.

Па прызначэнні

правіць
Бытавыя (універсальныя)

Самыя распаўсюджаныя нажніцы, якія выкарыстоўваюць у побыце для рэзання паперы, тканіны, кардона і іншых матэрыялаў. Звычайна яны маюць прамыя лёзы сярэдняй даўжыні і пластыкавыя ці металічныя ручкі. Прызначаны для шырокага круга задач.

Канцылярскія

Выкарыстоўваюць у офісах і школах для рэзкі паперы, кардону, скотчу і іншых канцылярскіх матэрыялаў. Часта маюць тонкія і вострыя лёзы, а таксама эрганамічныя ручкі.

Кравецкія

Выкарыстоўваець для выразання тканіны пры шыцці адзення, а таксама для рэзкі. У іх доўгія і вострыя лёзы, якія дазваляюць дакладна выразаць тканіну. Ручкі часта маюць кольцы на некалькі пальцаў, для большай зручнасці.

Нажніцы для шыцця (вышыўка, разрэзка нітак)

Маюць невялікія і вострыя лёзы, якія дазваляюць дакладна выразаць ніткі і дробныя дэталі. Часта выгінаюць канцы лёзаў. Выкарыстоўваюць для шыцця, вышыўкі і іншых відаў рукадзелля.

Цырульныя

Выкарыстоўваюць для стрыжкі валасоў. У іх тонкія і вострыя лёзы, якія дазваляюць дакладна і асцярожна стрыгчы валасы. Яны могуць быць прамымі або філіровачнымі.

Медыцынскія

Выкарыстоўваюць у медыцыне для абразання павязак, тканін, швоў і іншых медыцынскіх матэрыялаў. У іх сагнутыя канцы для большай бяспекі. Вырабляюць з медыцынскіх матэрыялаў і падвяргаюцца стэрылізацыі.

Кухонныя

Выкарыстоўваюць на кухні для рэзкі мяса, птушкі, рыбы, гародніны, зеляніны, а таксама для адкрыцця пакетаў. Часта маюць вялікія і моцныя лёзы, а таксама зручныя ручкі.

Садовыя

Выкарыстоўваюць для абрэзкі галін, кветак, траў і іншых раслін. У некаторых ёсць магутныя і вострыя лёзы, якія дазваляюць рэзаць тоўстыя сцёблы і галіны. Ручкі часта маюць эрганамічную форму для зручнага захопу.

Нажніцы для металу

Выкарыстоўваюць для рэзкі металічных лістоў.

Нажніцы для рукадзелля

Шырокі клас інструментаў, які ўключае нажніцы для завітання[няпэўнае слова], скрапбукінгу, макрамэ і іншых відаў рукадзелля. Могуць мець розныя формы і памеры лёзаў і ручак, залежна ад мэт.

Спецыялізаваныя

Ёсць таксама спецыялізаваныя нажніцы для асаблівых патрэб, напрыклад, для рэзкі балончыкаў, для рэзкі дываноў, для працы са скурай і г.д.

Па тыпе ляза

правіць
  • Прамыя: найбольш распаўсюджаны тып ляза, які выкарыстоўваецца ў большасці нажніцаў.
  • Выгнутыя: лёзы маюць выгнутую форму для зручнасці працы ў цяжкіх месцах.
  • Філіровачныя: лёзы маюць зубцы для разрэджвання валасоў.
  • Фестонныя: лязо мае зігзагавую форму для стварэння дэкаратыўнага краю ў тканіны або паперы.

Па тыпе ручак

правіць
  • З кольцамі: найбольш распаўсюджаны тып ручкі, калі пальцы ўстаўляюцца ў кольцы.
  • Пластык: лёгкія і зручныя пластыкавыя ручкі.
  • Метал: трывалыя і надзейныя металічныя ручкі.
  • Эрганамічныя: ручкі маюць спецыяльную форму для зручнага захопу.
  • З мяккімі ўстаўкамі: ручкі з мяккімі ўстаўкамі для камфортнага выкарыстання.

Па матэрыяле

правіць
  • Сталь: найбольш распаўсюджаныя нажніцы, лёзы якіх выраблены са сталі.
  • Нержавеючая сталь: лёзы ўстойлівыя да карозіі.
  • Тытан: лёгкія і трывалыя нажніцы з тытанавымі лёзамі.
  • Кераміка: керамічныя лёзы вельмі вострыя і захоўваюць навостранасць працяглы час.

Па памеры

правіць
  • Невялікі: для лёгкай працы.
  • Сярэдняя: для паўсядзённых задач.
  • Вялікі: для рэзкі тоўстых матэрыялаў або для працы на вялікіх паверхнях.

Па іншых крытэрыях

правіць
  • Для ляўшэй: спецыяльна распрацаваныя для леварукіх людзей.
  • Спружынны механізмам: са спружынным механізм, які палягчае выкарыстанне.
  • З рэгуляваным напружаннем: нажніцы, у якіх вы можаце наладзіць напружанне ляза.
  • Лазернае завострыванне: завостраныя лазерам.
  • Мікрашчарбіны[няпэўнае слова]: нажніцы з мікрашчарбінамі[няпэўнае слова] на лёзах.

Крыніцы

правіць
  1. а б The First Scissors and Who Invented Them (англ.). ThoughtCo. Праверана 6 студзеня 2025.
  2. The scissor-maker that has cut through Chinese history (англ.). BBC News (15 красавіка 2013). Праверана 6 студзеня 2025.
  3. William Whiteley - History(недаступная спасылка). web.archive.org (8 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2014. Праверана 6 студзеня 2025.
  4. About OEC Resources (англ.). oec.world. Праверана 6 студзеня 2025.
  5. The scissor-maker that has cut through Chinese history (англ.). BBC News (15 красавіка 2013). Праверана 9 студзеня 2025.
  6. Re-editions of Vintage Scissors - Sajou (англ.)(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  7. Nogent - Champagne-Ardenne Tourism (англ.)(недаступная спасылка). champagne-ardenne-tourism.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  8. Thiers, Cutlery Capital of France (англ.)(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  9. Wie die Messermacher aus Solingen überlebt haben (ням.). capital.de. Праверана 22 лютага 2024.
  10. C. Jul. Herbertz (ням.)(недаступная спасылка). herder-solingen.de. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  11. Comune di Premana - Servizi Aggiuntivi - Scheda Dettaglio (італ.)(недаступная спасылка). comune.premana.lc.it. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  12. About us (англ.). pallaressolsona.com. Праверана 22 лютага 2024.
  13. Carving A Place In History (англ.)(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2022. Праверана 22 лютага 2024.
  14. The Ultimate Guide to Albacete: What to See and Do - Anything but Paella (англ.). anythingbutpaella.com. Праверана 22 лютага 2024.
  15. 岐阜県関市の公式観光サイト「せきナビ」 - VISIT SEKI (яп.). visitseki.jp. Праверана 22 лютага 2024.
  16. Sakai, Osaka: The History and Craftsmanship of Japanese Knives (англ.). matcha-jp.com. Праверана 22 лютага 2024.
  17. These $35,000 USD Scissors Are Intended for Bonsai Masters (англ.). hypebeast.com. Праверана 22 лютага 2024.

Спасылкі

правіць