Кабель
Кабель (ням.: Kabel, нідэрл.: kabel[1]) — адзін ці некалькі ізаляваных праваднікоў (токаправодных жыл), змешчаных у ахоўную абалонку (звычайна герметычную). Выкарыстоўваецца для перадачы на адлегласць электраэнергіі (сілавы кабель) або сігналаў (кабель сувязі). Злучаецца кабельнымі муфтамі. Пракладваюцца ў зямлі спецыяльнымі машынамі — кабелеўкладчыкамі, у вадзе з дапамогай кабельных суднаў. Пры пракладцы ў адным кірунку вялікай колькасці кабеляў (больш за 20), што характэрна для энергаёмістых прамысловых прадпрыемстваў, выкарыстоўваюцца кабельныя збудаванні: тунэлі, галерэі, эстакады, каналы.

Гісторыя
правіцьКамерцыйная вытворчасць тэлеграфных кабеляў пачалася ў Англіі ў 1851 годзе. Тэхналогія вытворчасці тэлеграфных кабеляў развілася на аснове тэхналогіі вытворчасці канатаў.
Найстарэйшы ў Германіі кабельны завод Carlsberg пабудаваны ў 1874 годзе.
У 1878 годзе М. М. Падабедаў арганізаваў першыя ў Расійскай імперыі саматужныя майстэрні па вырабе правадоў з шаўковай і баваўнянай ізаляцыяй. Майстэрні размяшчаліся на Васільеўскім востраве Санкт-Пецярбурга і на іх працавала некалькі чалавек. Там сама ім было створана невялікае прадпрыемства «Руская вытворчасць ізаляваных праваднікоў электрычнасці Падабедавых, Лебурдэ і Ко». 25 кастрычніка 1879 года Вернэру фон Сіменсу (фірма «Сіменс і Гальске») выдана пасведчанне на пачатак работы пабудаванага ім завода па вырабе ізаляванага дроту і тэлеграфных правадоў у Васільеўскай частцы Санкт-Пецярбурга (пасля завод «Севкабель»).
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.553
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).