Вікіпедыя:Праект:Вікітыдзень/Кандыдаты

Апошні каментар: 3 гады таму, ад удзельніка DobryBrat у тэме Вікітыдзень 2021
Памер старонкі: 11 231
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы знізу. Дадаць...

Вікітыдзень 2019 правіць

Прапаную абмеркаваць стварэнне новага Вікітыдня, першага ў 2019 годзе. Якія тэмы цікавяць супольнасць? Віт; размовы 13:53, 25 студзеня 2019 (+03)Адказаць

Мае прапановы:
1. Усё ж правесці месячнік краязнаўства, за які выказвалася дастаткова ўдзельнікаў. Напрыклад добра было б напоўніць артыкула пра вёскі Беларусі інфармацыяй з энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі».
2. Нешта пра спорт — дапоўніць ці напісаць артыкулы пра спартыўныя падзеі. Можна абраць як розныя віды спорту, так і спаборніцтвы (нядаўнія, будучыя, або напрыклад чэмпіянату свету).
3. Папрацаваць над тэматыкай выбараў у Беларусі — дапоўніць і стварыць спісы дэпутатаў, абнавіць інфармацыю аб дэпутатах Палаты прадстаўнікоў апошніх скліканняў, стварыць артыкулы пра дэпутатаў папярэдніх скліканняў. Даволі шмат артыкулах пра іх маецца ў польскай вікіпедыі.
--Artsiom91 (размовы) 21:56, 2 лютага 2019 (MSK)Адказаць
Падтрымліваю краязнаўства і выбары --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:54, 2 лютага 2019 (MSK)Адказаць
Хоць напярэдадні Еўрапейскіх гульняў было б няблага прайсціся па мінскіх спартыўных аб’ектах — Мінск-Арэна гэта некалькі розных будынкаў, а не адзін, нічога няма пра Палова-Арэну --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:40, 3 лютага 2019 (MSK)Адказаць
Я б да Еўрапейскіх гульняў адмыслова прысвечаны ім вікітыдзень прапанаваў бы правесці. Віт; размовы 09:50, 6 лютага 2019 (+03)Адказаць
Сп. Віт, і што пісаць пра гульні, якія яшчэ не пачаліся? Ды і ўвогуле, што пра іх пісаць? У нас пра Алімпійскія гульні з удзелам беларускіх спартсменаў прадстаўлены так, што лепш бы ўвогуле прадстаўлены не былі. У некаторых выпадках нават артыкулаў пра алімпійскіх прызёраў няма. На мой погляд, 1000-годдзе Берасця, выглядае больш перспектыўна--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:30, 17 мая 2019 (MSK)Адказаць

Гл. таксама Вікіпедыя:Праект:Еўрапейскія гульні 2019. --JerzyKundrat (размовы) 09:32, 14 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

1000-годдзе Брэста правіць

Перанесена на старонку Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста
Шаноўнае спадарства, 13-15 верасня 2019 года горад Брэст святкуе 1000-гадовы юбілей. Ідэальна было б стварыць тэматычны марафон і да гэтых дат палепшыць і напісаць шэраг артыкулаў. У іншым выпадку прапаную ўсім зацікаўленым ствараць артыкулы, звязаныя з Брэстам. --Rymchonak (размовы) 14:30, 13 мая 2019 (MSK)Адказаць
Стварыў асобную старонку Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста, звесткі аб напісаных і патрэбных артыкулаў, іншую карысную інфармацыю прапаную пісаць туды.--Artsiom91 (размовы) 16:27, 25 мая 2019 (MSK)Адказаць
Паважаны сп. Artsiom91, атрымоўваецца, што не абавязкова абмяркоўваць мэтазгоднасць правядзення вікітыдняў і тэрміны іх правядзення. Шаноўны сп. Rymchonak стварыў тут тэму пра 1000-годдзе Брэста і размяшчаў артыкулы, звязаныя з Брэстам (некаторыя з катэгорыі "Створаныя артыкулы" былі створаны раней за 13 мая і не могуць быць у гэтай катэгорыі). Я абедзвюма рукамі за тое, каб праводзіліся вікітыдні і збіраўся ўдзельнічаць у вікітыдні да 1000-годдзя Брэста. Актыўная праца, якую пачаў праводзіць Rymchonak, выглядала як падрыхтоўка да правядзення адпаведнага вікітыдня.
Калі ласка, абгрунтуйце рашэнне пра стварэнне новага вікітыдня (Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста), які, не чакаючы вынікаў абмеркавання, стаў праводзіць Rymchonak. У такім выпадку я таксама магу стварыць старонку Вікіпедыя:Праект:Еўрапейскія гульні 2019 і праводзіць з 1 па 30 чэрвеня 2019 года тэматычны марафон, прысвечаны Еўрапейскім гульням 2019 года. DobryBrat (размовы) 09:15, 27 мая 2019 (MSK)Адказаць
У Вікіпедыі ўвогуле няма ніякіх правілаў наконт правядзення нейкіх вікітыдняў або іншых мерапрыемстваў і праектаў, нідзе не прапісана неабходнасць правядзення абмеркаванняў. Абмеркаванні кандыдатаў праводзяцца тут, каб высветліць, якія тэмы цікаваць супольнасць і ці будзе ідэя правядзення мець падтрымку. Калі ведаеце што прапанаваць рабіць у межах праекта Вікіпедыя:Праект:Еўрапейскія гульні 2019, то можаце смела ствараць адпаведную старонку і пісаць там свае прапановы, як гэта ўжо было з Вікіпедыя:Што рабіць/WikiGap, самастойна вызначаць тэрміны і іншыя ўмовы.
Старонку Вікіпедыя:Праект:1000-годдзе Брэста я стварыў, бо па-першае спісы створаных артыкулаў пачалі пісацца наўпрост на гэтай старонцы з кандыдатамі ў праекты (дзе ім відавочна не месца), а па-другое ідэю напісання артыкулаў пра Брэст падтрымала дастатковая колькасць іншых удзельнікаў ( Чаховіч Уладзіслаў,  JerzyKundrat,  Krylowicz) — яны проста пачалі ствараць артыкулы гэтай тэматыкі, таму можна казаць што ідэя правядзення марафона атрымала падтрымку. «Некаторыя з катэгорыі "Створаныя артыкулы" былі створаны раней за 13 мая» — я не пераправяраў кожны артыкул, але калі ведаеце такія, то можаце прыбраць іх са спісу створаных, напрыклад стварыць асобны спіс дапрацаваных.--Artsiom91 (размовы) 09:49, 27 мая 2019 (MSK)Адказаць

Вікітыдзень 2021 правіць

Цяжкі 2020 год мінуў… Можа ў супольнасці ёсць жаданне правесці першы вікітыдзень у новым годзе? Давайце абмяркуем тэмы. Віт; размовы 12:05, 19 лютага 2021 (+03)Адказаць

Ужо рыхтуецца Вікіпедыя:Праект:WikiGap 2021 Belarus. Далучайцеся! DobryBrat (размовы) 13:23, 19 лютага 2021 (+03)Адказаць