Джозэф Ліклайдэр

Джозэф Карл Робнэт Ліклайдэр (англ.: Joseph Carl Robnett Licklider, 11 сакавіка 1915 — 26 чэрвеня 1990), вядомы ў навуковай дзейнасці і ІТ-асяроддзі як J.C.R. ці «Лік» («Lick») — амерыканскі вучоны. Раннія працы прысвечаны псіхаакустыцы, наступныя — сферы інфармацыйных тэхналогій.

Джозэф Карл Робнэт Ліклайдэр
англ.: Joseph Carl Robnett Licklider
Дата нараджэння 11 сакавіка 1915(1915-03-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1990(1990-06-26) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Tracy R. Licklider[d][1]
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, псіхолаг, даследчык штучнага інтэлекту
Навуковая сфера інфармацыйныя тэхналогіі
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1915 годзе ў Сент-Луісе. Скончыў Універсітэт Вашынгтона, атрымаў ступень бакалаўра адразу па трох спецыяльнасцях: фізіцы, матэматыцы і псіхалогіі. Доктарскую працу напісаў па псіхаакустыцы. У 1942 годзе працаваў у лабараторыі пры Гарвардскім універсітэце. У 1950 годзе перайшоў працаваць у Масачусэтскі тэхналагічны інстытут, дзе зацікавіўся камп’ютарнымі тэхналогіямі. Выказаў ідэю аб неабходнасці стварэння камп’ютараў, якія працавалі б у рэжыме рэальнага часу. Паглыбляў свае веды аб камп’ютарах у BBN. У 1958—1959 гг. быў прэзідэнтам амерыканскага акустычнага таварыства[2].

У 1957 годзе Ліклайдэр стаў віцэ-прэзідэнтам Bolt Beranek і Newman, Inc.

У кастрычніку 1962 года быў празначаны старшынёй Бюро метадаў апрацоўкі інфармацыі (англ. скарочана. IPTO) у DARPA.

У 1968 годзе Ліклайдэр стаў дырэктарам праекта MAC у MIT, і прафесарам кафедры электратэхнікі.

У 1985 годзе сышоў у адстаўку і стаў прафесарам у адстаўцы.

Зноскі