Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона

Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона (англ.: Washington University in St. Louis) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША.

Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона
англ.: Washington University in St. Louis
Арыгінальная назва англ.: Washington University in St. Louis
Заснаваны 1853
Студэнты 15 449[1] і 15 417[2]
Краіна
Размяшчэнне Сент-Луіс, Місуры, ЗША
Сайт wustl.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Заснаваны ў 1853 годзе, універсітэт носіць імя Джорджа Вашынгтона, першага прэзідэнта ЗША. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 15 тысяч студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 110 краін свету. Універсітэт з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1923 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 годзе Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў універсітэт на 25-е месца сярод акадэмічных устаноў ЗША па выдатках на даследаванні і распрацоўкі. Станам на 2023 год 26 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 11 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 стыпендыятаў Макартура былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў або выпускнікоў. Сярод выпускнікоў універсітэта таксама 16 кіраўнікоў розных універсітэтаў, 21 дэпутат Кангрэса ЗША, 30 стыпендыятаў Родса, 7 стыпендыятаў Маршала і 2 стыпендыята Чэрчыля.

Структура

правіць
  • Школа мастацтва і навук
  • Школа сацыяльнай работы
  • Школа інжынерыі
  • Школа бізнесу
  • Школа дызайну і візуальных мастацтваў
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Школа бесперапыннага і прафесійнага навучання

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць