Хобі

рэгулярная дзейнасці для заняткаў у вольны час

Хо́бі (англ.: hobby — захапленне) — рэгулярная дзейнасць, якая робіцца для ўласнага задавальнення, звычайна ў вольны час. Хобі ўключае ў сябе калекцыянаванне тэматычных прадметаў і аб’ектаў, творчасць і мастацкія заняткі, заняткі спортам або іншыя забавы. Хобі спрыяе набыццю значных навыкаў і ведаў у галіне захаплення. Спіс хобі змяняецца разам з новымі інтарэсамі і развіццём моды, што робіць яго разнастайным і доўгім. Хобі, як правіла, прытрымліваюцца тэндэнцый у грамадстве, напрыклад, калекцыянаванне марак было папулярным у XIX і XX стагоддзях, бо пошта была асноўным сродкам сувязі, у той час як відэагульні сталі папулярнымі ў наш час пасля тэхналагічнага прагрэсу. Развіццё вытворчасці і тэхналогій XIX стагоддзя дало рабочым больш вольнага часу для заняткаў хобі.

Франсуа Баро — «Філатэлісты», 1929

Этымалогія правіць

У XVI стагоддзі паняцце хобі (англ.: hobby) у англійскай мове значыла «маленькі конь і поні»[1]. Прадмет, які першапачаткова называўся «Hobbyhorse» (Хобіконь), быў зроблены з драўлянай або кошыкавай рамы з галавой і штучным хвастом. Ён быў распрацаваны, каб дзіця імітавала язду на сапраўдным кані. Да 1816 года вытворнае «хобі» было ўведзена ў лексіку шэрагу англічан[2]. У наступныя стагоддзі слова пачало асацыявацца з адпачынкам і баўленнем вольнага часу.

Зноскі

  1. The Phrase Finder. Hobby-horse. The Phrase Finder. Gary Martin (1996–2012). Праверана 5 May 2012.
  2. Douglas Harper. hobby. Online Etymology Dictionary. Douglas Harper (2001–2012). Праверана 5 May 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць