CERN

(Пасля перасылкі з ЦЕРН)

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях (фр.: Organisation Européenne pour la Recherche Nucléaire), больш вядомая па старому скарачэнню CERN (фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire — Еўрапейскі савет па ядзерных даследаваннях) — найбуйнейшая ў свеце лабараторыя фізікі высокіх энергій. Арганізацыя была заснавана ў 1954 годзе і размяшчаецца ў паўночна-заходнім прадмесці Жэневы на французска-швейцарскай мяжы. Станам на 2019 год яна налічвае 23 дзяржавы-члены. Тэрмін CERN таксама выкарыстоўваецца для абазначэння лабараторыі арганізацыі.

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях
(CERN)
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Conseil Européenne pour la Recherche Nucléaire (CERN)
Міжнародная назва англ.: European Organization for Nuclear Research
Заснаваны 1954
Дырэктар Fabiola Gianotti
Супрацоўнікаў
  • 2 635 чал. (2020)[1]
Размяшчэнне Сцяг Швейцарыі Жэнева
Юрыдычны адрас Жэнева, Швейцарыя
Сайт cern.ch
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асноўнай функцыяй CERN з’яўляецца прадастаўленне паскаральнікаў часціц і іншых аб’ектаў інфраструктуры, пабудаванай для даследаванняў фізікі высокіх энергій у выніку міжнароднага супрацоўніцтва. Арганізацыя таксама з’яўляецца месцам нараджэння World Wide Web.

У 2012 годзе Расія падала заяўку на ўступленне ў CERN. Статус Расіі як краіны-назіральніка прыпынены ў сакавіку 2022 года[2].

Зноскі

  1. https://cds.cern.ch/record/2771424?ln=en
  2. CERN Council responds to Russian invasion of Ukraine (англ.). News. CERN. Праверана 8 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць