Хваёвыя
Хваёвыя[1], Сасновыя (Pinaceae) — сямейства голанасенных раслін.
Хваёвыя | ||||||||||||||||
Хвоі ў Шатландыі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinaceae Lindl., 1836 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Abietaceae Gray
| ||||||||||||||||
Наменклатурны тып | ||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднадомныя вечназялёныя і лістападныя дрэвы і сцелістыя кусты. Каранёвая сістэма магутная, з мікарызай. Драўніна з выразнымі гадавымі слаямі, трахеіды з аблямаванымі порамі на радыяльных сценках. Лісце (ігліца) чаргаванае, суцэльнае. лінейна-ланцэтнае. іголка-, шыла- або лускападобнае, сядзіць паасобку ці па 2—50 у пучках на ўкарочаных парастках. Лісты ў выглядзе ігліцы ў некаторых відаў зімой ападаюць (напрыклад, Larix, Pseudolarix).
Апісанне
правіцьМікрастробілы адзіночныя, радзей сабраны ў групы, чырвоныя або жоўтыя. Мікраспарафілы шматлікія. ломкія, іншы раз верхняя частка іх загнута накшталт кручка, размешчаны спіральна і на ніжнім баку нясуць па 2 прырослыя мікраспарангіі. Пылковыя зярняты з 2 паветранымі мяшочкамі, радзей без іх (напр., у лістоўніцы). Мужчынскі гаметафіт з 2 зарасткавымі клеткамі. Шышкі дравяністыя, складаюцца з тоўстых, свабодных насенных лускавінак, размешчаных спіральна ў пазухах покрыўных лускавінак, кожная з якіх каля асновы з 2 павернутымі семязародкамі. Архегоніі размешчаны свабодна на жаночым гаметафіце. Насенне часцей са скурастым ці перапончатым крылом (разносіцца ветрам), ці арэхападобнае (напрыклад, у сасны сібірскай). Зародак з 2—18 семязародкамі.
Арэал
правіцьСасновыя характэрны для паўночнага паўшар’я, дзе ўтвараюць з хвоі, елкі, лістоўніцы і іншых як чыстыя лясы на вялікай плошчы, так і змешаныя з іншымі пародамі.
Класіфікацыя
правіцьПаводле The Plant List, сямейства налічвае 11 родаў і 255 віды[2]:
- Abies Mill. — Піхта
- Cathaya Chun et Kuang
- Cedrus Trew — Кедр
- Keteleeria Carrière
- Larix Mill. — Лістоўніца
- Nothotsuga Hu ex C.N.Page
- Picea A.Dietr. — Елка
- Pinus L. — Хвоя
- Pseudolarix (J.Nelson) Rehder
- Pseudotsuga Carrière — Дугласія
- Tsuga (Endl.) Carrière — Тсуга
У некаторых крыніцах від хвоі Pinus krempfii Lecomte вылучаюць у манатыпны род Ducampopinus A.Chev. пад назвай Ducampopinus krempfii (Lecomte) A.Chev.[3], звычайна таксон Ducampopinus разглядаюць у рангу падроду хвоі Pinus subgen. Ducampopinus (A.Chev.) A.E.Murray[4]
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Pinaceae — The Plant List (англ.)(недаступная спасылка). www.theplantlist.org. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2018. Праверана 26 лістапада 2018.
- ↑ Revue de Botanique Appliquée et d'Agriculture Tropicale xxiv. 31 (1944).
- ↑ Kalmia; Botanic Journal. Levittown, Philadelphia, PA 13: 13 (1983):.
Літаратура
правіць- Прусакова Б. М. Хвоі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 583 с., іл.
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6