Адкрыць галоўнае меню

Елка[2] (Picea) — род вечназялёных аднадомных дрэў сямейства хваёвых. Каля 45 відаў.

Елка
Picea abies1.JPG
Елка еўрапейская (Picea abies).
Маладое дрэва.
Поўдзень Германіі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea A.Dietr.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18033
NCBI  3328
EOL  14029
GRIN  g:9366
IPNI  31978
FW  83629

Змест

Батанічнае апісаннеПравіць

Вышыня дрэў 30-35 м, часам да 50 м дыяметр да 120 см. Крона густая, конусападобная. Ігліца цёмна-зялёная, чатырохгранная, радзей, пляскатая, завостраная. Жаночыя шышкі выцягнутыя, яйкападобныя, выспявабць у год цвіцення; мужчынскія шышкі дробныя.

Ценевынослівае дрэва. Жыве да 300—500 гадоў і больш.

РаспаўсюджаннеПравіць

У Паўночнай Амерыцы расце сем мясцовых відаў елак, у тым ліку два буйных віды ў Скалістых гарах: елка Энгельмана (Picea engelmannii), каштоўная лесагаспадарчая парода вышынёй да 46 м, і блізкая па габарытах, але значна менш багатая елка калючая (Picea pungens). Для апошняй характэрна блакітнавата-зялёная ігліца, і некаторыя разнавіднасці гэтага дрэва, напрыклад добра вядомыя «серабрыстыя» елкі, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя. На ціхаакіянскім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі — ад заліва Кука на Алясцы да поўначы Каліфорніі — расце елка сітхінская (Picea sitchensis); яна часта дасягае ў вышыню 60 м пры дыяметры ствала 2,4-3 м і з’яўляецца самым буйным прадстаўніком роду.

У Еўразіі шырока распаўсюджаныя елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), арэал якой распасціраецца ад Волгі да Пірэнеяў, і елка сібірская (Picea obovata) — адна з найважных лесаўтваральных парод на паўночным усходзе Еўропы і ў Сібіры. Сярод іншых відаў Старога Свету заслугоўваюць згадвання елка прыгожая, або японская (Picea polita), елка Алькока, або двухкаляровая (Picea bicolor), таксама з Японіі, елка сербская (Picea omorika) і елка Сміта (Picea smithiana) з Гімалаяў.

На Беларусі 2 віды:[3] елка еўрапейская або звычайная (Picea abies), якая ўтварае яловыя лясы, і елка блакітная (Picea pungens). У садах, парках, лясгасах інтрадукавана больш за 10 відаў; найбольш пашыраныя: елка калючая (Picea pungens), канадская, або белая (Picea glauca), сербская (Picea omorika), сібірская (Picea obovata), аянская (Picea jezoensis), карэйская (Picea koraiensis).

ВідыПравіць

Род Елка, паводле Каралеўскіх батанічных садоў К’ю, уключае 37 першасных відаў і 4 гібрыдагенных[4]:

Гібрыдагенныя віды

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Елка выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, цэлюлознай прамысловасці, для вырабу некаторых музычных інструментаў. Большасць відаў выкарыстоўваюцца таксама як дэкаратыўныя дрэвы.

Зноскі

  1. Index Nominum Genericorum database
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. База Растения Беларуси
  4. Спіс відаў роду Picea (англ.) . World Checklist of Selected Plant Families (WCSP). Royal Botanic Gardens, Kew. Праверана 26 красавіка 2013.
  5. Gymnosperm Database — Picea torano(англ.)