Елка чырвоная

Елка чырвоная[1] (Picea rubens) — адзін з відаў елкі, класіфікаваны Ч. Сарджэнтам(руск.) бел..

Елка чырвоная
Spruce Knob-windswept spruce.jpg
Елка чырвоная на гары Спрус-Ноб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picea rubens Sarg., 1898

Сінонімы
Pinus abies var. acutissima Münchh.
Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18034
NCBI  3333
EOL  1033620
GRIN  t:316777
IPNI  195909-2
TPL  kew-2563588

АрэалПравіць

Арэал віду — раён ад ракі Святога Лаўрэнція да Атлантычнага ўзбярэжжа Новай Шатландыі і Новай Англіі. На поўдні елка чырвоная можа сустракацца на вышынях больш за 1000 м ад Адзірондака(руск.) бел. да Алеганскіх гор(руск.) бел. у Апалачах, ізаляваныя арэалы да Паўночнай Караліны. Найбольш распаўсюджаны від у Новай Англіі і атлантычным узбярэжжы Канады. Елка чырвоная — адзін з сімвалаў Новай Шатландыі[2].

Елка чырвоная вырошчваецца і як дэкаратыўная расліна (формы «Virgata» і «Nana»)[3].

Батанічнае апісаннеПравіць

Елка чырвоная прадстаўляе сабой вечназяленае хвойнае дрэва. У залежнасці ад умоў вышыня дрэва дасягае 20-40 м, але ў складаных умовах вышыня можа складаць 4-5 м. Дыяметр ствала ў сярэднім 60 см, але можа дасягаць 1,5 м[4]. Ігліца каля 10-15 мм даўжынёй і каля міліметра шырынёй. Насенне 2-3 мм даўжынёй, з вялікім крылом. Шышкі яйкападобныя, 3-5 см даўжынёй і 1,5—3,5 см шырынёй, у спелым выглядзе — чырванавата-карычневыя. Жыве елка чырвоная 250—400 гадоў.

Найбольш блізкі від — Picea mariana, у агульным арэале ў натуральных умовах могуць утварацца гібрыды[5].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Picea rubens in Flora of North America
  3. Ель — GreenInfo.ru
  4. Ель. Picea rubens
  5. Farjon, A. (1990). Pinaceae. Drawings and Descriptions of the Genera. Koeltz Scientific Books ISBN 3-87429-298-3.

ЛітаратураПравіць