Рака Святога Лаўрэнція
Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 3350 км.[1]
Святога Лаўрэнція Saint Lawrence River, Fleuve Saint-Laurent | |
Выток | Возера Антарыё |
Вышыня вытоку | 250 м |
Вусце | Заліў Святога Лаўрэнція |
Вышыня вусця | 0 м |
Даўжыня | 1197 км |
Расход вады | 10 400 м³/с |
Вадазбор | 1 км² |
Краіна | Канада, ЗША |
Вадазбор ракі Святога Лаўрэнція |
Вадазбор 1290 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м3/сек.
Гісторыка-культурнае значэннеПравіць
Рака носіць назву, данную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Негледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыкі. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў.
Флора і фаўнаПравіць
На раке можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагам ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш за 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак.
Гаспадарчае значэннеПравіць
Басейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных ў Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў - у горадзе Манрэаль.
ПрытокіПравіць
- Злева: Рака Атава
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).