Заліў Святога Лаўрэнція
Заліў Святога Лаўрэнція (фр.: Golfe du Saint-Laurent; англ.: Gulf of Saint Lawrence) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор.
Геаграфія
правіцьНа поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком. У заліве знаходзіцца востраў Антыкосты.
Гідраграфія
правіцьПлошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м.
З акіянам заліў злучаюць пралівы:
- Кансо на поўдні, паміж востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя
- Кабата на паўднёвым усходзе, паміж востравам Ньюфаўндленд і востравам Кейп-Брэтан
- Бел-Айл (Лабрадорскі) на паўночным усходзе, паміж паўвостравам Лабрадор і востравам Ньюфаўндленд.
У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція.
У акваторыі размешчаны:
- востраў Антыкосты[1] (у паўночна-усходняй частцы)
- востраў Прынца Эдуарда (у паўднёвай частцы)
Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C.
- Салёнасць у паўночна-усходняй частцы да 32 праміле, у заходняй 12—15 праміле.
- На глыбіні 100 м тэмпература ніжэй О °С, салёнасць 32—33 праміле
- У дна тэмпература 5 °C, салёнасць каля 35 праміле
Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі.
На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты.
Клімат
правіцьКлімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C.
Гаспадарчая дзейнасць
правіцьАкваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы.
Порты:
Экалогія
правіцьЧастка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады:
- паўночная частка эстуарыя ракі Святога Лаўрэнція ўваходзіць у Лараннацыянальнага марскога парку Сагеней-Сен-Ларан;
- у паўночнай частцы вострава Прынца Эдуарда знаходзіцца аднайменны нацыянальны парк;
- на паўночным узбярэжжы Нью-Брунсвіка — нацыянальны парк Кучыбугак;
- у паўночнай частцы вострава Кейп-Брэтан — нацыянальны парк Кейп-Брэтан-Хайлендс;
- на паўночным захадзе вострава Ньюфаўндленд — нацыянальны парк Грос-Морн.
Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі.
Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэм[2]:
- Шэльф Норт-Галф (англ. North Gulf Shelf)[3] — мелкаводная паўночная частка заліва.
- (англ. Magdalen Shallows)[4] — мелкаводная паўднёвая частка заліва (даслоўны пераклад — «Плыткаводдзе Магдален», па назве невялікіх астравоў у заліве).
- Лаўрэнційскі канал (англ. Laurentian Channel)[5] — глыбакаводная цэнтральная частка заліва.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 397.
- ↑ National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Canada’s Atlantic Marine Environment Архівавана 5 чэрвеня 2011.
- ↑ National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. North Gulf Shelf Архівавана 6 чэрвеня 2011.
- ↑ National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Magdalen Shallows Архівавана 6 чэрвеня 2011.
- ↑ National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Laurentian Channel Архівавана 6 чэрвеня 2011.
Літаратура
правіць- Святога Лаўрэнція заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Заліў}}. |