Джордж Абела (мальт.: Ġorġ Abela, англ.: George Abela, нар. 22 красавіка 1948) — мальтыйскі палітык-лейбарыст, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2009 па 4 красавіка 2014.

Джордж Абела
мальт.: Ġorġ Abela
прэзідэнт Мальты
4 красавіка 2009 — 4 красавіка 2014
Папярэднік Эдвард Фенек Адамі
Пераемнік Мары-Луіз Калейра Прэка
Нараджэнне 22 красавіка 1948(1948-04-22)[1][2] (76 гадоў)
Жонка Margaret Abela[d]
Дзеці Роберт Абела
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Заслуг ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Grand Cross of the Order of Vytautas the Great кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыўшы Мальтыйскі ўніверсітэт, з 1975 Джордж Абела працаваў юрыстам, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасці прафсаюзных арганізацый. У 19821992 ён з’яўляўся прэзідэнтам Футбольнай асацыяцыі Мальты і шмат зрабіў для развіцця спартыўнай інфраструктуры. Затым ён быў абраны намеснікам старшыні Лейбарысцкай партыі па партыйных справах, а ў 1996 пасля перамогі партыі на парламенцкіх выбарах саветнікам прэм’ер-міністра Альфрэда Санта, але ўжо ў наступным годзе з-за рознагалоссяў з апошнім сышоў у адстаўку. У 1998 ён пакінуў партыйны пост, а ў 2000 годзе сышоў з прафсаюзнага кіраўніцтва, заняўшыся прыватнай юрыдычнай практыкай. У 2008 ён удзельнічаў у выбарах лідара лейбарыстаў, але заняў другое месца, атрымаўшы ў другім туры каля 34 % галасоў.

У 2009 парламент Мальты абраў Джорджа Абела новым прэзідэнтам краіны. Паколькі ва ўладзе ў краіне знаходзілася кансерватыўная Нацыяналістычная партыя, гэта стала першым выпадкам абрання на Мальце прэзідэнта ад дзеючай апазіцыі.

Зноскі

  1. George Abela // Brockhaus Enzyklopädie
  2. George Abela // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць