Астраўная дзяржава
дзяржава, цалкам размешчаная на астравах
Астраўная дзяржава — дзяржава, размешчаная на адным ці некалькіх астравах і не звязаная ніводным сваім рэгіёнам з мацерыком. Па гэтых крытэрыях астраўныя дзяржавы адрозніваюцца ад прыбярэжных дзяржаў ці дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора (бо, на цяперашні час, няма астраўных дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора). У наш час сярод 194 незалежных дзяржаў свету 47 з'яўляюцца астраўнымі. Аўстралія хоць і лічыцца не востравам, а кантынентам, аднак размешчаная на ім дзяржава не мае сухапутных меж, што характэрна для астраўных дзяржаў.
Пералік астраўных дзяржаў па плошчы
правіць№ | Дзяржава | Плошча ў км² |
1 | Інданезія | 1 912 988 |
2 | Мадагаскар | 587 041 |
3 | Папуа — Новая Гвінея | 462 840 |
4 | Японія | 377 837 |
5 | Філіпіны | 300 000 |
6 | Новая Зеландыя | 270 534 |
7 | Вялікабрытанія | 242 910 |
8 | Куба | 110 860 |
9 | Ісландыя | 103 000 |
10 | Ірландыя | 70 273 |
11 | Шры-Ланка | 65 610 |
12 | Дамініканская Рэспубліка | 48 422 |
13 | Тайвань | 36 006 |
14 | Гаіці | 27 750 |
15 | Саламонавы Астравы | 27 556 |
16 | Фіджы | 18 367 |
17 | Усходні Тымор | 14 409 |
18 | Багамы | 13 939 |
19 | Вануату | 12 190 |
20 | Ямайка | 10 991 |
21 | Кіпр | 9 251 |
22 | Бруней | 5 765 |
23 | Трынідад і Табага | 5 128 |
24 | Каба-Вердэ | 4 033 |
25 | Самоа | 2 831 |
26 | Маўрыкій | 2 040 |
27 | Каморы | 1 862 |
28 | Сан-Тамэ і Прынсіпі | 1 001 |
29 | Кірыбаці | 811 |
30 | Тонга | 748 |
31 | Дамініка | 746 |
32 | Бахрэйн | 711 |
33 | Мікранезія | 702 |
34 | Сінгапур | 683 |
35 | Сент-Люсія | 616 |
36 | Палау | 508 |
37 | Сейшэльскія Астравы | 454 |
38 | Антыгуа і Барбуда | 442 |
39 | Барбадас | 430 |
40 | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | 389 |
41 | Грэнада | 345 |
42 | Мальта | 316 |
43 | Мальдывы | 298 |
44 | Сент-Кітс і Невіс | 261 |
45 | Маршалавы Астравы | 181 |
46 | Тувалу | 26 |
47 | Науру | 21 |
Дзяржавы са сталіцай у астраўной частцы
правіцьУ дзвюх дзяржаў, якія адносяцца да мацерыковым, сталіцы размешчаны на астравах: Данія, Экватарыяльная Гвінея. У мінулым да такіх дзяржаў адносіліся таксама Каралеўства Сіцылія ці Сардзінскае каралеўства.