Мальта (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Мальта)

Мальта (мальт.: Malta, лац.: Melita) — найбуйнейшы з 3 астравоў, што складаюць Мальтыйскі архіпелаг (Рэспубліка Мальта). Мальта знаходзіцца ў цэнтры Міжземнага мора акурат на поўдні ад Італіі і на поўначы ад Лівіі. Плошча — 246 км². Найвышэйшы пункт архіпелага, тым не менш, знаходзіцца на востраве Гоза, гэта гара Та Дбіегі вышынёй 253 м. Для ландшафту характэрныя спадзістыя груды і тэрасавыя палі.

Мальта
мальт.: Malta
Мальтыйскі архіпелаг
Мальтыйскі архіпелаг
Характарыстыкі
Плошча246 км²
Найвышэйшы пункт240 м
Насельніцтва
  • 357 000 чал.
Размяшчэнне
35°53′ пн. ш. 14°27′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМальтыйскі архіпелаг
Краіна
Мальта (востраў) (Мальта)
Мальта
Мальта
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікая частка паверхні — вапняковыя плато. На поўначы берагі стромкія, абрывістыя, на паўднёвым спадзістыя. Клімат міжземнаморскі (жаркае сухое лета і цёплая дажджлівая зіма з вятрамі). Тэмпература: лютага 12 °C, жніўня 25 °C, ападкаў каля 530 мм у год. Недахоп прэснай вады (сталых рэк няма, ападкі сыходзяць у карставыя пустэчы), ваду прывозяць з Сіцыліі і апрасняюць.

Гл. таксама

правіць