Помнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)
Помнік Кірылу Тураўскаму — помнік у г. Тураве Гомельскай вобласці. Усталяваны 11 мая 1993 года на Замкавай гары на беразе ракі Прыпяць у гонар царкоўнага дзеяча і асветніка Кірылы Тураўскага. Аўтары — скульптар Міхаіл Інькоў, архітэктар М. І. Лук’янчык[1].
Помнік | |
Помнік Кірылу Тураўскаму | |
---|---|
![]() | |
52°04′23″ пн. ш. 27°43′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Міхаіл Інькоў |
Архітэктар | Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык[d] |
Дата пабудовы | 1993 год |
Вышыня помніка — 7 метраў. Аснова кампазіцыі — сяміметровы крыж незвычайнай візантыйскай формы. З крыжом злучана постаць асветніка. Ён выступае наперад, падняўшы галаву. Рукі сагнуты на ўзроўні грудзей, у левай — кніга з крыжам на вокладцы, жэст правай накіраваны на кнігу. Вакол галавы — німб. Справа, побач з кнігай, надпіс: «Святы Кірыла Біскуп Тураўскі»[1].
Ён выкананы ў тэхніцы выбівачкі (бетон, пакрыты меддзю)[1].
