Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

(Пасля перасылкі з Svaboda.org)

Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, фінансаваная Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[6].

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»
Выява лагатыпа
Краіна
Частата 1 386 kilohertz
Зона вяшчання Расія[2], Украіна[2], Эстонія, Казахстан[2], Азербайджан[2], Малдова[2], Літва[3], Еўропа[2], Беларусь[2], Афганістан[2], Арменія[2], БіГ[2], Рэспубліка Косава[2], Чарнагорыя[2], Паўночная Македонія[2], Сербія[2], Балгарыя[2], Грузія[2], Венгрыя[2], Іран[2], Кыргызстан[2], Адыгея[2], Чачня[2], Дагестан[2], Інгушэція[2], Кабардзіна-Балкарыя[2], Карачаева-Чаркесія[2], Паўночная Асеція — Аланія[2], Пакістан[2], Румынія[2], Таджыкістан[2], Башкартастан[2], Татарстан[2], Туркменістан[2], Узбекістан[2] і Латвія[3]
Дата пачатку вяшчання 1949
Заснавальнік Федэральны Урад ЗША[4]
Кіраўнікі Steve Capus[d][5]
Сайт rferl.org (англ.)
Анлайн-трансляцыя svoboda.org/sched… (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.

Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленне» пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[7]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[8]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай управы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[9].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё «Свабодная Еўропа» мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[10].

Геаграфія вяшчання

правіць

Вяшчанне спынена

правіць

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Зноскі

  1. Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад https://pressroom.rferl.org/rferl-language-services
  3. а б https://pressroom.rferl.org/current-time
  4. Radio Free EuropeEncyclopædia Britannica Online, 2023. Праверана 20 жніўня 2023.
  5. Management And Governance Праверана 25 лютага 2024.
  6. Алесь Дашчынскі. Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў// Радыё «Свабода». 21 мая 2009
  7. Свабодзе — 55!// Радыё «Свабода». 18 мая 2009
  8. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959// Радыё «Свабода». 6 ліпеня 2009
  9. Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973// Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
  10. Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…»(недаступная спасылка)// Народная воля. № 79-80 (3005-3006) 26 мая 2009