Рудольф Хаметавіч Нурыеў

(Пасля перасылкі з Рудольф Нурыеў)

Рудольф Хаметавіч Нурыеў (таксама Нурэеў[5]); башк., тат. Рудольф Хәмит Улы Нуриев; 17 сакавіка 1938, Іркуцк, СССР — 6 студзеня 1993, Парыж, Францыя) — савецкі і брытанскі артыст балета, балетмайстар.

Рудольф Нурыеў
руск.: Рудо́льф Хаме́тович Нуре́ев
Рудольф Хәмит улы Нуриев
Nureyev Allan Warren.jpg
Імя пры нараджэнні Рудольф Хаметавіч Нурыеў
Дата нараджэння 17 сакавіка 1938(1938-03-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1993(1993-01-06)[1][2][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Аўстрыі Аўстрыя
Адукацыя
Прафесія артыст балета, харэограф, дырыжор, акцёр, танцор, балетмайстар, кінаакцёр, кінарэжысёр
Гады актыўнасці 19581992
Тэатр ЛАТОБ імя С. М. Кірава, Парыжская опера
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
IMDb nm0638159
Сайт nureyev.org
Commons-logo.svg Рудольф Нурыеў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся каля Іркуцка (у цягніку). У дзяцінстве Р. Нурыеў наведваў танцавальны гурток пры Палацы піянераў г. Уфа. Вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы. Быў вядучым салістам балетнай трупы Тэатра оперы і балета імя Кірава. У 1961, знаходзячыся на гастролях у Парыжы, Р. Нурыеў папрасіў прадаставіць яму палітычны прытулак. Супрацоўнічаў з лонданскім «Каралеўскім балетам», балетнай трупай Чыкагскай оперы. З поспехам выступаў не толькі ў традыцыйным рэпертуары, але і ў балетах, якія сталі сучаснай класікай («Танцы на вечарынцы» Дж. Робінса на музыку Ф. Ліста, «Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева, «Страчаны рай» М. Канстана і інш.). Паставіў некалькі балетаў з класічнай спадчыны ў «Каралеўскім балеце» і іншых трупах. У канцы 1970-х г. звярнуўся да сучаснага танца і да здымкаў у фільмах. З 1983 па 1989 быў кіраўніком балетнай трупы Парыжскай оперы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Rudolf Nureyev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Rudolf Nureyev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118589024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Варыянты напісання прозвішча Нурыеў і Нурэеў ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.390.

СпасылкіПравіць